Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/20

Гэта старонка была вычытаная

якія прыйшлі са сваімі дружынамі. Першапачаткова княжая дружына была чужаземнай, складалася з варагоў. Варажскія заваёўнікі адразу ўстроіліся ў нас гаспадарамі; княжая дружына стала вайсковай арыстакрацыяй. Палажэньне гэткае доўга цягнуцца ў нас не магло; каб утрымацца на сваім вярхоўным становішчы, варажскія князі павінны былі прыцягнуць «большых», «лепшых» людзей зямлі да дзержаўнай сумесна з імі працы. І ў пераходную стадзію, якой з’яўляецца для нашага краю IX і X сталецьця, пры князех мы бачым уласьць двох паходжэнь: князёўскага і земскага. Княжыя мужы проціставяцца балярам, агнішчанам і лепшым людзям зямлі, а княжая дружына земскаму апалчэньню. У гэту пару ўжо княжыя мужы не выяўляюць сабой адналікую чужаземную сілу, яны рэкрутуюцца з туземцаў добравольных — наёмнікаў. Яшчэ пазьней, каля XX сталецьця, патомкі быўшых варагаў дарэшты асымілююцца і перамешваюцца з мейсцовым жыхарствам. Вытвараецца новы грамадзянскі ўклад, пры каторым падзел жыхарства магчымы толькі на два разрады: людзей вольных і нявольных. Вольныя ўсе, акрамя ўзятых на вайне ў палон. Вольныя, свабодныя людзі адрожніваліся адзін ад аднаго толькі па дастатку, каторым і азначалася ў тыя часы палажэньне чалавека ў грамадзянстве. Багатыя людзі разам з родавымі старшынамі і княжымі мужамі пачынаюць называцца адным агульным імем «баляраў». Баяры з’яўляліся зазвычай і вялікімі землеўласьнікамі. Для таго, каб трапіць у баяры, не вымагалося знатнага паходжэньня, трэба было толькі мець для гэтага маёмны цэнз. Паміж беларускіх баяроў сустрэчаем ратаевічаў, сыноў ратайскіх і папоўскіх унукаў. Кожды баярын абавязан быў ісьці на вайну. Пры князю і далей істнуе дружына, становячая яго вайсковую сілу ў час вайны і ў спакойны час сілу адміністратыўную і паліцэйскую. Княжая дружына складаецца з добравольцаў, якія паступалі самахоць і самахоць маглі выйсьці з княжай дружыны. Княжая дружына каля XII сталецьця дзеліцца на старшую і малодшую. Розьніца паміж старшай і малодшай тая, што старшая дружына зложана з баяр, за кождым з каторых стая-