замясьціў яго сваім намесьнікам. Праўдападобна, Вітаўт зацьвердзіў правы і вольнасьці Полацкай зямлі. Падобна Вітаўту паступалі В[ялікія] К[нязі] Зыгмунд, Казімір, Александр і Зыгмунд I. Урэшце ўсе вольнасьці, правы і прывілеі Полацкай зямлі былі пацьверджэны Зыгмунтам-Аўгустам 1547 г., лютага 21 дня.
Вітэбская земля перэшла пад уладу Ольгерда па жонцы. Пры Вітоўце Вітэбскае князство кіравалося вялікакняжымі намесьнікамі. Мабыць, і тут Вітаўт устанавіў мейсцовую констытуцыю. Пацьверджаючая грамата была дадзена В[ялікім] К[нязем] Александрам 1503 г. чэрвеня 16 дня; Зыгмунтам I 1509 г. і Зыгмунтам-Аўгустам у 1561 г. чэрвеня 6 дня.
Саўсім падобнай была доля і Смаленскага княжства, у каторым, пасьля скіненьня мейсцовага князя, Вітаўт пасадзіў свайго намесьніка. Пацьверджаючый прывілей быў выдан В[ялікім] К[нязем]Александрам 1505 г. марца 1 дня.
Турава-Пінскае князства найдаўжэй захавало незалежнасьць, бо апошні пінскі князь Iван Васілевіч Яраславіч памёр у 1531 гаду, пасьля чаго гэтае князства, як леннае, перэпало на Вялікага князя.
Устаўныя граматы, выданыя беларускім землям, не маюць адзінага плану і зьместу, але затое мелі адзінае значэньне. Гэта ёсьць мейсцовыя «констытуцыі», істотна абмежаўшыя сувэрэнітэт В[ялікага] К[нязя] у стасунку да беларускіх зямель. Калі можна гаварыць аб абсалютнай уласьці Вял. Кн. Літоўскіх у Літве, то гэта ўласьць не была такой у стасунку да зямель беларускіх.
Вярхоўным спраўцам усей зямлі яўлялося агульна-земскае сабраньне ўсіх станоў — вечэ. На агульна-земскім сабраньні прыймаюць учасьце духоўныя і сьвецкія дастойнікі, дробныя землеўласьнікі, мешчане, чорныя людзі і ўсё паспольство: «бояре і мешчане й весь город, вся земля полоцкая»; «князь и бояре, и слуги витебская и войт и мешчане места Витебского и вся земля витебская». Склад вечавых сабраньнеў ва ўсіх землях аднастойны. Ён дэмократычны. Становасьць пакуль што, да пачатку ХVI сталецьця, не пранікла глыбока ў недры грамадзянства. Ад імені ўсей зямлі