агульна-земскае сабраньне мае права звертацца да вялікага князя. Вітэбскае і полацкае агульна-земскія сабраньня маюць права выбіраць кандыдатоў на ўрад воеводы, зацьверджанага Гаспадарам. Апошні такжа павінен быў зьмесьціць яго, калі «яго абновяць» перад Гаспадарам. У Смаленскай зямлі воевода назначаўся па загаду Гаспадара, бяз волі жыхарства, але затое ўсё провінцыальнае ўпраўленьне знаходзілося ў руках туземнага жыхарства «па стараму». Гэта аберэгало грамадзянства ад наплыву чужаземных урадоўцаў. Прэдстаўніком усёй зямлі быў Вялікі Князь. У часе яго нябытнасьці функцыі Вялікага Князя выпаўняюць воеводы. Перш за ўсё ў руках воеводаў знаходзілася судовая ўлада, ды толькі ёй ставілі некаторыя вельмі істотныя абмежаваньня. Воевода ў сваіх судовых пастановах, павінен быў кіравацца толькі мейсцовым правам. Суд адбываўся на мейсцы. Вызаў на суд гаспадарскі, у другую зямлю, не дапускаўся. На судзе воеводзкім заседаюць «князь, бояры, мешчане, досмотреныи с которыми» воевода выносіць судовую пастанову (Вітэбская [зямля]).
У Смаленскай зямлі воевода судзіць «съ окольничими и нашими врадниками». Усе гэты асобы, заседаючыя ў судзе, яўляюцца абаронцамі мейсцовага права і абычаю. Устаўныя граматы абаспечаюць жыхарству асабістую недатычнасьць. Разбор справы павінен адбывацца «на яўным судзе хрысціянским». Ніхто ня можэ быць пазбаўленым маемасьці, як толькі па суду. Жонка, дзеці не адпаведаюць за праступкі мужа і наадварот, калі толькі яны самі ня ведалі аб праступку або не прыймалі ў ім удзелу (Полацкая [зямля]).
Абыватэлі зямлі маюць права свабоднага выезду ў Літву (Вітэбская [зямля]) і «куды хто хочеть без кождое зачепки» (Полацкая [зямля]), выезд павінен быць яўным, а не тайным (Вітэбская [зямля]). Выежджаючый абыватэль мае права распарадзіцца сваёй маетнасьцю па сваей мысьлі. Гаспадар ня мае права «вступаться» ў зроблены распарадак. Граматы абяспечаюць жыхарству права свабодна распараджацца сваёй маемасьцю (Полацкая, Вітэбская, Смаленская [землі]). Безздадчына і адумэршчына (маемасьць не маючая спадкаберцоў) не спадаюць на Гаспадара (Полацкая,