стараму справаваў яко Вялікій Ноўгарад і Пскоў».
Беларускія землі, будучы ў складзе Літоўска-Беларускай дзержавы, сперша спраўляліся наместнікамі. Ад пачатку ХVI ст. назова «намесьнік» заменяецца назовай «воевода». Назова «земля» сталася роўназначнай назове «воеводзтво». Воласьць і паветы былі адміністратыўнымі адзінкамі, на якія дзяліліся воеводзтвы.
БІБЛІОТЭКІ
На зарэ нашай гісторыі навукамі і кнігамі займалося блізка выключна духавенства. Дзеля гэтага першыя сабраньня кніг знаходзіліся па манастырох і пры біскупскіх сталіцах. Дзеля таго, што ешчэ ня зналі друкарскага мастацтва, духавенство аддавало неацэненыя ўслугі, перапісуючы і перакладуючы кнігі. Пісалі гусінымі пёрамі на асобна прыгатаванай скуры-пэргаміне. Бібліотэкі з гэткіх кніг, беручы пад увагу кошт пэргаміну і вялікі час, патрэбный дзеля стараннага перэпісаньня кнігі, былі нячысьленые і вельмі каштоўные. З летапісей ведаем, што Смаленскі князь Росьціслаў (…) зьбіраў кнігі і ўзасобіў кнігамі адкрытую ім у Смаленску ў 1128 г. акадэмію. Клімант Смаляціч быў сам вялікі староннік «кніжнага пачытаньня» і, як відаць з яго пасланьнёў, быў добрэ азнаёмлен з творамі грэцкіх філёзофаў: Арыстотэля і Плятона, а дзеля гэтага мусіў мець добрую бібліотэку пры сваёй біскупскай сталіцы. Сьв. Ефрасінія княжна Полацкая з манашкамі свайго манастыра займаецца перапіскай і грамаджэньнем кніг.
Кароль Зыгмунт-Аўгуст, уміраючы, (…) запісаў сваю бібліотэку, зложаную з тысячы колькі сот кніг, езуітам у Вільні. Баторы, фундуючы ўнівэрсытэт, памножыў езуіцкую бібліотэку. У XVII ст. маюцца па беларускіх гарадох, пры школах даволі вялікія бібліотэкі; найбольшымі былі ў 1756 г. бібліотэкі Домініканская ў Горадні, Базыльянская ў Вільні і Езуіцкая ў Полацку; кождая з гэтых бібліотэк мела ня меней 10.000 томаў кніг. У канцы XVIII ст. гэтые бібліотэкі вельмі