культурна-прасьветныя, нацыанальныя і палітычныя заданьня. Віленскае панскае брацтва злучала ўсе выдатнейшыя краёвыя беларускія сілы і кіравало доўгім нацыанальна-рэлігійным змаганьнем, якое прышлося вынесьці беларускім брацтвам у барацьбе за сваю нацыю і рэлігію з польшчынай і каталіцтвам. Беларускія брацтвы закладалі школы, друкарні, выдавалі кнігі, утрымлівалі бібліатэкі і прытулкі для дзяцей і старцоў, высылалі моладзь для адукацыі за граніцу, выступалі ў соймах аб ахране сваёй нацыі і веры. Словам, ад часу, калі верхоўная ўлада на Беларусі перэстала быць аднавернай і нацыанальнай, прэдстаўніцтва нацыанальных беларускіх інтэрэсаў і іх абарону ўзялі на сябе нашы брацтвы, якія выпаўнялі сваю грамадзянскую павіннасьць стойка і чэсна.
Праца беларускіх брацтв годна быць упісана залатымі літэрамі ў страніцы нашай гісторыі*.
Першапачатковая гісторыя брацтваў скрываецца ў глыбокай старасьвеччыне. Першая вядомасьць аб брацтвах царкоўных паяўляецца ў ХІІ ст. на Беларусі, а ласьне ў Полацку. У летапісях пад 1159 г. апаведаецца, як палачане запрашалі свайго князя Расьціслава на братчыну да Прачысьценскай цэрквы, на Пятроў дзень. Мы маем ўстаноўную грамату віленскага купецкага брацтва пры Прачысьценскай цэркве, уложаную на аснове старых абычаёў і пацьверджэную каралём Стэфанам Баторым у 1582 г. У каралеўскай грамаце сказана, што віленскія купцы грэчэскага закону, складаўшыя брацтва пры Прачысьценскай цэркве, падалі да ведама каралю, што ў іх у Вільні мураваны дом з даўных часоў, пабудаваны брацкім коштам. У гэтым доме купцы сходзяцца на нарады і за свае брацкія грошы купляюць мёд і сыцяць яго на восем сьвят у гаду; і па тры дні каждае сьвята пьюць гэны мёд; а воск з тых мядоў аддаюць на сьвечкі ў царкву; грошы, атрыманыя за мёд, ідуць на патрэбы і папраўкі царкоўныя і на слуг царкоўных, а такжа на справы міласэрдзя, шпіталь і на пазычкі бедным. А калі з сычанага мёду ад трохдзеннага сьвяткаваньня, што астанецца ня выпітым, то яны аддаюць з брацкага дому за грошы. А каб у брацкім доме