ўдарыў, то павінен быць пакараны брацкай віной. 6) Калі бы ключнік не паслухаў каторага старасты ў сычэньні і зьліваньні і выдаваньні сычаных мядоў, на брацтва бывае сход, то на першы раз яго трэба навучыць славамі, а калі слова не паможэ, то пакараць яго брацкай віной. А калі б стараста ў чым правініўся перад брацьцяй, то брацьця старшыя і малодшыя павінны яму зрабіць увагу славамі, а калі бы годзен быў віны, то пакараць яго віной. 7) Калі бы людзі духоўныя, хто бы яны ні былі, як рымскай веры, так грэцкай, упісаныя ў брацтва ці няўпісаныя, прышлі бы ў брацтва па просьбе з пашаны, або хто ўкупіўся бы на дзень, хочучы напіцца брацкага мёду і пабяседаваць з брацьцяй, а здарылося бы яму з кім-небудзь у брацтве ўчыніць свару ці каго ўкрыўдзіць, то ў гэткіх справах тыя духоўныя людзі ня маюць права адмоўляцца ад брацкага суда ні судом князя, біскупа рымскай веры, ні судом іх ураднікаў, як унесеныя ў брацтва, так і ня ўпісаныя, ні браць якой-небудзь помачы ад сваіх урадаў, а павінны шукаць права толькі ў тым брацтве і быць паслушнымі іх брацкаму суду. 8) Калі б каторы шляхціц ці дваранін ці іншы які старонны чалавек ня ўпісаны прыйшоў у тое брацтва, хочучы мець бяседу паміж брацьцямі і ўпісацца на той дзень у брацкую кампанію або будзе адкуль запрошан з пашаны, гэткі ня мае права вымагаць таго ці другога мейсца з гордасьці, а павінен садзіцца, дзе яго пасадзяць, старасты ж павінны даваць мейсцо кождаму па годнасьці. 9) Ніхто ня мае права ўхадзіць у брацкую сьвятліцу з аружжам або прывадзіць з сабой слуг; сядзець у брацкай сьвятліцы маюць права толькі тыя, каторые ўкупяцца ў брацкі мёд. 10) Калі бы каторы ўпісаўшыся брат здумаў з таго брацтва перайсьці ў іншае брацтва, то павінен паведаміць аб гэтым стараст і ўзяць у іх выпісь з рэестру. А калі бы хто астаўся ўпісаным у брацкім рэестры і стаў бы папаўняць недзе другоя брацтва, такога яны не павінны прызнаваць братам, і па сьмерці яго не абавязаны даваць з брацтва тые патрэбнасьці, якія прыстойны дзеля пахаваньня цела. 11) Калі каторы брат, упісаны ў брацтва, памрэ, то яны павінны на пахаваньне яго выдаць аксаміт і брацкія сьвечы
Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/31
Гэта старонка не была вычытаная