баяр мешчанам і дваранам горскім і чэрні соймоў (вечоў) не нада чыніці; а справы бы гарадзкія свае ўсе згодаю пасполу спраўлялі па даўнаму» (Акты Зап. Рос. Т. I, № 60). Не было абавязковым, каб кожды грамадзянін быў на кождым вечэ, а толькі кожды меў права быць на вечэ і падаваць голас. У летапісах старэйшае сьведство аб вечах у Полацку знаходзім пад 1176 годам (Лавр. лет. С.160). Гэтае сьведзтва кажэ, што Полацак «зпачатку» спраўляўся вечам і што вечэ старшага гораду было законам для малодшых мест або мястэчэк (па славянску «пригородовъ»). Пазьнейшыя ж вядомасьці аб полацкім вечэ мы знаходзім у цэлым радзе грамат з ХIV і XV сталецьцеў. Усе тарговыя полацкія граматы пісаліся ад імені веча, напрыклад: «Панам прыяцелям і суседом нашым: пану войту і бурмістрам, і радцам, і мешчанам, і ўсяму паспольству Рыжскага места, наша прыязьнь ад баяр полацкіх і ад мешчан і ад усяго паспольства полацкага места». (Рус. Лив. Акты. С.264. 1476 г.). Гэткія граматы пісаліся па пастанове веча, форма грамат заўсёды аднастайная, векамі выпрацаваная. Летапісі і другія крыніцы сьведчаць нам аб значэньні і чыннасьці полацкага веча. Гэтак у самы зварны час у 1128 гаду, калі полацкія землі былі разгромлены Кіеўскім князям Мсьціславам Валадзіміравічам, аб’еднаўшымся для гэтай мэты з усімі Палуднёвымі князямі, Полацкае вечэ выступае як прэдстаўнік усей полацкай зямлі і, паміма сваіх князёў, уступае ў безпасярэдныя перэгаворы з Мсьціславам. У летапісі сказана: «і так палачане, сатнуўшыся, выгналі Давіда з сынам, узяўшы Рагвалода і пайшлі да Мсьціслава, просячы яго сабе князям; і ўчыніў волю іх Мсьціслаў, (яны) узяўшы Рагвалода і павелі ў Полацак» (Ипат. лет. С.11). Таксама ў 1151 гаду полацкае вечэ пастанаўляе аддаліць свайго князя Рагвалода Барысавіча ў Менск і запрасіць да сябе Расьціслава Глебавіча (Там жа; с. 66). Як з гэтага відаць, полацкае вечэ ўступае ў перэгаворы са староньнім князям і пры гэтым ад свайго імя, а не ад імя князя, на каторага гледзіць, як на выбарнага дастойніка, не маючага асаблівага значэньня пры зьнешніх зносінах. Гэта ж сама паўтараецца і ў 1186 [гаду] пры нападзе на Полацак Давіда Смаленскага
Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/36
Гэта старонка не была вычытаная