і Мсьціслава Ноўгародзкага. Полацкае вечэ такжа ўступае ў перагаворы з гэтымі князямі паміма сваіх князёў. У летапісі сказана: «палачане, здумаўшы (на вечэ), сказалі: ня можам мы стаць супроць Ноўгародцаў і Смаленцаў; або пусьцім іх у зямлю сваю, або зробім мір зь імі; многа нам зла створаць, папусташаць нам зямлю, ідучы да нас; пойдзем да іх на сумежжа; і, сабраўшыся, усе пайшлі да іх і сустрэлі на межах з паклонам і чэсьцю, і далі ім дары многі, і аддаліліся і разыйшліся ў староны свае кожды з іх» (Лавр. лет. С.170). Або ў 1159 гаду полацкае вечэ ўступіло ў угоду з князем друцкім Рагвалодам Барысавічам і прымусіло пакінуць Полацак свайго князя Расьціслава Глебавіча.
Дайшоўшыя да нас, хоць позныя, афіцыальныя факты Полацка такжа сьведчаць, што галоўнай уладай у Полацку было вечэ або агульна-земскае ўсестановае сабраньне. Гэтак дагаворная грамата паміж Полацкам і Рыгай 1407г. была пісана ад імяні ўсяго веча: «Мы, мужы Палачане, даем ведаць, хто сію грамату ўзрыць або чтучы ўслышыць цяперэшнім і на патом будучым людзям...». Тут не ўпамінаецца аб неякіх полацкіх уладах, акром сойму-веча. Мы, мужы палачане, і больш нікога, ніякога дастойніка полацкага. Або ў грамаце 1330 году мы бачым такі пачатак граматы: «Тако хочам мы гаражане» (Акты Лив. № ХХIV). У грамаце Вітаўтавай 1399 г. гаворыцца толькі аб палачанах, а не аб якіх другіх уладах. Або ў грамаце 1404 г.: «...і мы палачане даем вам ведама, хто сію грамату ўтворыць, што містар Задзьвінскій атпусьціў нятцы Полацкія і тавар на рукі вялікага Вітаўта і нашы рукі» (Акт. Лив. С.11). Тут побоч як поўназначныя велічыні вечэ і князь Вітоўт.
Чыннасьць веча пашыралася як на ўнутранныя, так і на зьнешнія справы. Вечэ, як вярхоўная ўлада і выражэньне волі народу, выдавало законы, мело ў сваіх руках вярхоўны суд; яно запрашало князёў і выдаляло іх, апавешчало вайну і заключало мір разам з князем і паміма князя. Яно знасілося пасольствамі і граматамі з суседнімі валадарамі і ўрадамі, нават пры Гедымінавічах. Яно ўступало ў сувязі з суседнімі князямі і па свайму одуму прызнавало таго, або