Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

ВОЕВОДА

Воевода быў найвышэйшай правінцыальнай уладай; з воеводзкім урадам заўсёды злучалася дастойнасьць сэнатара, сябры рады гаспадарскай. Воеводы назначаліся толькі ў вялікія і важныя месты, якія былі перш сталіцамі вялікіх князёў, напр[ыклад]: Вільня, Трокі, Полацак, Новагрудак, Вітэбск, Смаленск. Воевода быў у сваім воеводзтве тым, чым вялікі князь у дзяржаве. Усе ўрадоўцы на тэрыторыі воеводзтва залежалі ад воеводы. Яны ўласьціва былі на службе ў воеводы, а не ў вялікага князя; ён іх назначаў, ён і зьменяў, і яны ў сваёй службовай чыннасьці былі адпаведальны перад ім, а не перад вялікім князям; так што за ўсе іх неўпраўкі па службе адпаведаў перад гаспадарам воевода; і ў прыпадку жалаб ад жыхароў да гаспадара, пісалася грамата да воеводы каб ён лепей глядзеў за сваімі ўрадоўцамі. Да ўсего гэтага воеводы былі незьменяемы і назначаліся дажывотна; дзеля чаго ўлада іх, сама па сабе аграмадная, атрымлівала яшчэ большую сілу і значэньне; звыш таго, усе яны былі сябрамі рады гаспадарскай, што ешчэ болей узмацовывала іх уладу.

Воевода, як гаспадар і галоўны начальнік зямлі, што была ў яго веданьні, спраўляў усімі служачымі людзьмі сваёй правінцыі. Пад яго даглядам і па яго загаду зьбіраліся мейсцовыя войскі. У парубежных землях ён быў галоўным даводцам войска, хадзіў у паходы супроць ворагаў і кіраваў абаронай сваёй зямлі, а такжа ссылаўся з суседнімі гаспадарамі, уступаў з імі ў перэгаворы і атрымліваў ад іх граматы, якія, прачытаўшы, або атсылаў гаспадару, або княжай радзе. Пагранічныя воеводы дабывалі весьці з непрыяцельскай зямлі, якія атсылалі або гаспадару, або галоўнаму гэтману.

Пасьля служылых людзей у веданьні воеводы знаходзілася ўся зямля даручэнай яму правінцыі, нават дзедзізны прыватніх уладнікаў, выключаючы ўпрывілеяных; а дзеля гэтага ўсе пераходы маетнасьцей і ўсе спрэчкі аб