гэтых рэчах адбываліся з ведама воеводы. Землі, назначаныя служылым людзем, паводле гаспадаравых грамат, адвадзіліся па загаду воеводы, які назначаў, у якіх мейсцах выдзеляць землі.
Што да суда, воевода назначаў сваіх судзеў па паветах свайго воеводзтва, якія павінны былі судзіць шляхту ў назначаныя тэрміны. Сам воевода быў галоўным судзьдзёй у сваім воеводзтве; ён судзіў усе крымінальныя і зямельныя справы ў сваім галоўным месьце, але не іначэй як разам з князямі і баярамі даручанай яму зямлі. На воеводзкі суд можна было жаліцца толькі самаму гаспадару. Воеводзкаму суду падлегалі, хоць і не ва ўсіх справах, ня толькі князі і баяры, але і старасты і другія дзержаўцы паветаў у зямлі прыслухаючай. Нават манастыры, у справах не падлегаючых духоўнаму суду, не былі выняты з пад воеводзкага суда. У крымінальных справах воевода карыстаўся правам меча, г.зн. мог караць сьмерцю. Воевода даваў сваім правінцыям уставы (канстытуцыі) і прывілеі. Да воеводы сьцекаліся ўсе кнігі і справаздачы па мейсцоваму справаваньню. Без дазваленьня воеводы ніхто ня мог выехаць за граніцу.
Па фінансаваму аддзелу воевода наглядаў за рэгулярнасьцю дзержаўных збораў; яму падлягалі каморнікі і другія зборшчыкі, назначаныя падскарбім; ён назначаў новыя мыты і іншыя падаткі і зборы. Гэты аддзел разам з судовым быў галоўнай крыніцай воеводзкіх даходаў. Акром таго, на воеводу ішла плата, вядомая пад назвай «выходнай куніці»; яна бралася тады, калі хто браў дзеўчыну «за воласьць», г.зн. не ў воеводзкі прысуд. Яму ішла такжа плата, вядомая пад назовай «гасьцінца», ад каждага піўнога затору па паўкапе грошай; далей з ятак (мясных крам) на каждую суботу ішло мяса на замак воеводзе; такжа плата з гарэлкі і корчам.
Зрэшты, правы, абавязкі і даходы воеводаў не ва ўсіх землях былі аднаковыя; прывілеі, даваные тым або іншым землям, шмат зьмянілі палажэньне воеводаў. Гэтак полацкіе і вітэбскія воеводы назначаліся ні іначэй як са згоды палачан і вітэблян, і, нездаволеныя адным, яны маглі прасіць дру-