Княжства статут 1566 г. кажэ так: «хочучы каб у праве (судзе) земскім заўсёды быў парадак і справа абычайная, устанаўляем і ўпаважняем, каб воеводы ў кождым павеце судовым, гдзе кнігі лежаць, а стараста Жамойдзкі там у зямлі Жамойдзкай, возных выбіралі, пастрыгалі, устанаўлялі, як і судзеў, з шляхты, людзей добрых, веры годных, маючых пашану і аселых у тым павеце. А лік возных назначаць, глядзя па абшырнасьці павету і паводле патрэбы. Выбраўшы вознага, воевода павінен прыняць ад яго прысягу, запісаць яго імя ў свае рэестры і выдаць яму свой ліст на ўрад вознага». Разьдзел IV, артыкул 5. Абавязкі і правы вознага ў 5-ым артыкуле таго ж разьдзелу апісаны так: «насіць позвы і імі пазываць (у суд), хоць бы і без ведама ўраду, і назначаць рокі (тэрміны) па стараму абычаю, і запаведываць, каб ад права не ад’езджалі выдаваць прысягу сьведкам па загаду суда, быць пры ўсякім абасьведчэньні, арэштовываць па пастанове і загаду судзьдзі і падсудка за іх лістамі, аглядаць гвалты, разбоі і раны і занасіць іх у урадовыя кнігі таго ўраду, ад каторага будзе пасланы і пры ўсякай такой справе возны заўсёды абавязан мець пры сабе двох шляхціцоў дзеля пацьверджэньня сваіх сьведчэньнеў. Зрэшта, у справах незначных, не крывавых, ён можа рабіць аглядзіны адзін, без стараны шляхты і нават без пасланьня ад ураду, толькі без кождай задзержкі павінен запісаць у кнігі ўрадовыя ўсё, што агледзіць, і сьведчэньне вознага ў кнігах такую ж будзе мець моц, як бы возны сам стаяў аблічна. Што датычэ да даходаў вознаму, ад каго што ён мае права браць: «калі паедзе на якую справу, тады ад мілі па грошу ў адну старану, а што назад паедзе, то за тое нічога ня браць; калі ж мілі не паедзе, а зробіць сваю справу ў самым горадзе, то ад справы грош. А калі паедзе каго арэштаваць, то браць з таго з цягла па грошу, з пусташі каторую пашуць, і ад паўслужбы па паўгроша, а ад сумы пенязей, ад капы па два пенязі». У абарону вознага пры выпаўненьні ім сваёй павіннасьці і артыкулам шостым устаноўлена: «хто-бы вознага ў часе выпаўненьня ім свайго ўраду прыбіў і атабраў у яго і разарваў лісты, дадзеныя ад ураду з таго зыскаць бязчэсьце вознага, супроць яго дастойнасьці ў двох,
Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/45
Гэта старонка не была вычытаная