вага створанага нашымі руплівымі папярэднікамі, што тутэйшыя ідэёлагі-прыхвасні запраторылі небяспечныя кнігі дый рукапісы ў наўмысна прыдуманых «спецхранах». Кніжных турмах. Сумнавядомая рэчаіснасць майго пакалення. І ўжо, дзякуй Богу, невядомая маладзейшым. З дапамогай псеўданавуковых кантор, спратаў-кэгэбэшак рабілася несумнеўнаю адна з аксіём таталітарызму: хто распараджаецца мінулым — кантралюе будучыню.
Так «старэйшы брат» працягваў заставацца забойцам. Забойцам памяці. Так у краіне, што жыла пяцігодкамі, рыхтаваўся спланаваны нябыт. Трапіўшы пад наркоз якога, цяжка, быццам з комы, аднавіцца паўнавартасным народам.
Ствараючы біяграфічны нарыс пра першага айчыннага прафесійнага гісторыка XX стагоддзя[1], адказнага сакратара легендарнай «Нашай Нівы», аднаго з першых акадэмікаў БАН, належала пазнаёміцца з унікальнай старасвецкай «міні-энцыклапедыяй», якая за прозвішчам В. Ластоўскага захавалася ў Аддзеле рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі АН Летувы (F. 21-249; адзін з гэтак званых «беларускіх фондаў» у Вільні). Датаваць машынапіс можна пачаткам 1920-х гг. Напружаны перыяд у жыцці Власта, калі няўрымслівы нашаніўскі сакратар быў абраны на пасаду прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі (14.12.1919 — 20.04.1923). Менавіта ў гэты раз ён працаваў (імкнуўся аформіць-спарадчыць раней напісанае, каб выдрукаваць?) над немажлівым для тагачасных айчынных гісторыкаў капітальным даследаваннем. Услед за каталогавым вопісам я назваў яго «Нарысамі беларускай гісторыі». Праўда, адразу зазначыўшы: «Нарысы» — назоў умоўны; гэта своеасаблівая сціслая энцыклапедыя, дзе на 209 аркушах сабраныя і, трэба думаць, у алфавітным парадку б; Ключнік; Падкаморы; Падскарбі;
- ↑ «Кароткая гісторыя Беларусі» Власта, выдадзеная па-беларуску ў Вільні ў 1910 г., цалкам дае права такой ацэнкі. Хоць сам гісторык-самавук не меў нават звычайнай сярэдняй гімназічнай адукацыі.