Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

ГЭТМАН (I)

Слова «гэтман» запазычанае ад немцоў, бо па нямецку галоўны даводца называўся «гаўптман». Стараславянская назова — воевода, — той, хто водзіць воеў. Кожды з нашых старадаўных князёў сам быў воеводам, бо заўсёды сам даводзіў войскам. Урад гэтмана ўтварыўся ў нас у канцы ХV сталецьця. Гэтманы былі некалькіх ступеней: першую, вышэйшую ступень, становіў вялікі гэтман, або найвысшы Гэтман Вялікага Князства Беларуска-Літоўскага. Найвысшы гэтман быў вярхоўным начальнікам усіх войск, сабраных на вайну, яму падлегалі ўсе другія гэтманы. За вялікім гэтманам наступаў дворны гэтман, галоўны начальнік наёмных войск гаспадарскага двара. За дворным ішлі гэтманы аддзельных корпусаў, урэшце былі ешчэ польныя, або напольныя, гэтманы, камандаваўшыя войскамі на полі бітвы, падлеглыя вялікаму гэтману, так сказаць — віцэ-гэтманы, камандуючыя войскамі.

Урад найвысшага або вялікага гэтмана заўсёды даваўся людзям заслужаным і вядомым, і гэты ўрад злучаўся зазвычай з другімі важнымі і даходнымі ўрадамі; гэтак, напрыклад: вялікі гэтман князь Канстантын Астрожскі ў 1505 гаду быў ешчэ, акром таго, старастам Луцкім і маршалкам Валынскай зямлі, а ў 1511 гаду ён жа быў ешчэ старастам Браслаўскім і Вісьліцкім. Або ў 1534 гаду Юры Радзівіл быў панам Віленскім, найвысшым гэтманам, старастам Гарадзенскім, маршалкам дворным і дзержаўцам Лідзкім і Беліцкім. Найвысшы гэтман у ваенны час і ў краю занятым войскам карыстаўся поўнай, безапэляціоннай уласьцю, як у стасунку да войска, так і ў стасунку да жыхароў і нават кіраўнікоў правінцыямі, дзе знаходзілося войска; загады гэтмана павінны былі выпаўняцца безадмоўна ўсімі, як загады самога гаспадара, і непаслушнасьць гэткім загадам каралася як не выпаўненьне гаспадаравай волі. Так што найвысшы гэтман карыстаўся бязмала дыктатарскай уладай у ваенны час у краю, занятым войскамі. У грамаце 1517 году, пасланай Вольмарскаму старасьце князю Александру Палубенскаму