Позвы; Полацкая зямля; Стараста; Харужы; Цівун..."[1]
Сярод іх багата рэдкіх азначэнняў. Што яны "малавядомыя" пераканаўся, калі ў аднаго прафесійнага гісторыка спытаў: як ён разумее тэрмін "КАДУК"[2]? Аўтар гістарычных апавяданняў і белетрызаваных даследаванняў пра дзесяць стагоддзяў нашай мінуўшчыны няпэўна адказаў: "Здаецца, фальклорна-этнаграфічны дух-псотнік. Кадук яго ведае!"
Я не стаў удакладняць, што, паводле Ластоўскага: "Кадук - маетнасьць без уласьніка і насьледнікаў называлася спусцізнай, а пасьля пераходу на караля кадукам". Проста яшчэ раз упэўніўся ў патрэбе такога даведніка для Беларусі. Аднолькавым пачуццём поўніўся 20-гадовы ацлаў Ластоўскі. Менавіта ў гэтым узросце будучага гісторыка ўразіў заключны фаліант чатырохтамовай "Старапольскай энцыклапедыі", выпушчаны ў Варшаве ў 1903 годзе пры падтрымцы камітэта "Касы Мяноўскага"[3]. Паважнае выданне пярэсціла беларуска-літвінскімі рэаліямі. Як слушна адзначаюць беларускія энцыклапедысты пра З. Глогера, "у створанай ім "Старапольскай энцыклапедыі"... падаў тлумачэнне старажытных з'яў "сябры", "сяброўства", "старазапусная нядзеля", што бытавалі на Беларусі, апісанне архітэктурных пабудоў Слонімскага пав. і інш., звесткі пра "Смаргонскую мядзведжую акадэмію", беларускія стравы (талакно, каравай, верашчака), гербы, бібліятэкі, друкарні, вайсковую атрыбутыку, хатнія прылады працы, старажытныя ўпрыгожанні"[4]
- ↑ Янушкевіч Я. Неадменны сакратар адраджэння: Вацлаў Ластоўскі. Мн. 1995. С. 34.
- ↑ Да слова, адсутны на старонках першай айчыннай "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі" як і шэраг іншых рарытэтных гісторыка-прававых тэрмінаў з віленскага аўтэнтыка.
- ↑ Першы том "Encyklopedii staropolskiej ilustrowanej" (Варшава, 1900) выйшоў на сродкі самога энтографа - гаспадара маёнтка Яжова над хуткаплыннай Нарвай на Падляшшы.
- ↑ Каханоўскі Г. Глогер Зыгмунт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 тт. Мн., 1996. Т. 3. С. 47.