1) Псалтыр, 1575 г.: «павінуйся вашому повеленью мілостивый Пане Скарбный і Пане Зіновіц Зарецкі», а значэ, друкаваны па загаду Лукаша Мамоніча і Зіновіча — Зарэцкага.
2) Апостол, 1591 г.
3) Псалтыр, 1593 г. у Лукаша і Казьмы Мамонічоў.
4) Молітвы павседневныя, 1596 г. Пасьвята князю Соламерэцкаму.
5) Евангеліе толковое, 1595 г.
6) Евангеліе напрестольное. Коштам Лукаша Мамоніча ў яго тыпографіі, 1595 г.
7) Часасловец, 1601 г.
8) Служэбнік, 1607 г.
9) Служэбнік 1617 г. Коштам Льва Сапегі, канцлера Вялікага Князства Літоўскага.
10) Часаслоў, 1617 г.
Каля 1621 г. Мамонічоўская друкарня спыняецца, а замест яе паяўляецца стаўропічіальная друкарня пры Сьвята-Духоўскім віленскім манастыры, каторая пачала працаваць ад 1596 г. З гэтай друкарні выйшлі: 1) Псаломніца, 1596 г.
2) Вертоград душевный. Твор і стараньне інака Фікарья Сьвятагорца, 1620 г.
3) Новый Завет с Псалтырью, вновь переведеный брацтвом віленскаго общаго житія монастыря Сьв. Духа; 1623 г.
4) Беседы духовныя преподобнаго отца нашаго Макарія егіпецкаго. Переведеный з греческаго інакамі монастыря Сьв. Духа, 1627 г.
5) Служэбнік, 1639.
6) Новый завет, 1641.
7) У 1778 г. выдалі тут стараверы Псалтырь.
Ад 1627 г. манахі Сьв. Духаўскага манастыра друкуюць свае кнігі, найчасьцей па польску, ня толькі полемічныя, але і літургічныя.
У процівагу Сьв. Духаўскаму праваслаўнаму манастыру, уніяцкі Сьв. Троіцкі віленскі манастыр заводзіць сваю друкарню, у каторай друкуюць літургічныя кнігі для уніяцкіх