Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

цэрквей. Сьв. Троіцкая друкарня фундавана была ў пачатку XVII ст. Друкоў гэтай друкарні захавалася незвычайне мала.

Вядомы:

1) Служэбнік, друкаваны перад 1642 г.

2) Літургікон се ест Служэбнік, з рысункам Тарасевіча, 1692 г.

3) Наука о семі сакрамэнтах, бэз году.

У канцы XVII ст. і гэта друкарня пераходзіць на друкаваньне сваіх кніжак у мове польскай.

У 1562 г. Сымон Будны і браты Кавэчынскія коштам Астафея Валовіча залажылі друкарню ў Несьвежы. Выйшлі:

1) Катэхізіс то ест наука старадаўна сьвятого пісьма, 1562 г.

У прадмове да гэтага катэхізісу Будны, пасьвячаючы кніжку Радзівілам, кажэ: «займаючыся загранічнымі мовамі, продкі вашы не забывалі сваёй даўнай і слаўнай мовы...»

У тэй жа кнізе, зьвертаючыся да патрыарха Андрыана, кажэ аб прычынах, пабудзіўшых надрукаваць катэхэзіс, і «дзеля таго, што вучні Марціна Лютра, аткрыўшы пісьмо славянскае акуратнае, чыстае і пераклаўшы довады сваіх лжывых мысьлей на чысты славянскі дыалект, друкам іх апавешчаюць і на сьвет выносяць».

Гэты катэхізм Буднага быў у 1628 г. перадрукаваны ў Штокгольме.

2) О оправданіі грэшного чоловека перад Богом, 1562 г.

Друкарня кн. Астрожскага ў Астрагу на Валыні выдавала кнігі беларускія, між іншымі: Дземьяна Налівайкі, старшага брата козака Налівайкі, пераклад лістоў Яна Златоустага ў 1607 г.

У канцы XVI ст. уцёк з Масквы друкар Іван Федоровъ і ў Грыгора Ходкевіча ў Заблудове надрукаваў «Учительное Евангеліе» 1568 г. і між 1568 і 1569 гг. псалтыр.

У Магілеве выйшлі:

1) Служэбнік, 1616 г.

2) Собраніе поучітельных слов, говореных Грігоріем епіскопом Могілевскім, 1761 г.

3) і 4) Псалтырь 1704 і 1705 гг.