Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

КАНЦЛЕР

Ад часу, калі на Беларусі пачалі пісаць, пры вечах і князёх бывалі за звычай пісары, якія пісалі лісты, умовы і загады ды прывешывалі да іх гаспадарскія печаткі. Найдаўнейшы беларускі дзяржаўны акт, з паміж захаваўшыхся дагэтуль, ёсьць смаленская тарговая ўмова 1228 году паміж беларускімі княжствамі — Смаленскам, Вітэбскам, Полацкам — і Рыгай. Канцлерскі ўрад у В[ялікім] К[нястве] Беларуска-Літоўскім быў першы пасьля гэтманскага. Першы раз урад канцлера ўпамінаецца ў грамаце Казіміра з 1450 году, да таго часу, і доўга ешчэ пазьней канцлеры называліся пісарамі. Канцлер, або пісар, быў адзін з першых дастойнікаў пры князю, у яго была вялікакняжая печаць, і праз яго рукі ішлі ўсе важнейшыя паперы, ад імені гаспадарскага ён быў такжа і сэкрэтаром рады гаспадарскай. У прывілеі, дадзеным Казімірам князю Боротынскаму, сказана: «А пры том былі рада наша: князь (ксёндз) Мікалай біскуп Віленскі, воевода Віленскі пан Iван Гатовт, маршалак земскі пан Петраш, пан Андрэй Саковіч, намесьнік полацкі; пан Міхайла, намесьнік смаленскі, канцлер наш і іныя панове ўсе старшыя». З канцлерскім урадам, як наагул з усімі вышэйшымі ўрадамі, былі злучаны другія павіннасьці, як важныя па свайму значэньню, так у той самы час і даходныя ўрады воеводаў, намесьнікаў і стараст. Гэтак канцлер Міхайла Кезгайлавіч у той самы час быў намесьнікам Смаленскім, а пазьней у 1460 году воеводам віленскім. З гэтага часу (1460 г.) воеводзтва Віленскае ўжо заўсёды злучалося з канцлерскім урадам. Пасьля Кезгайлавіча быў канцлерам і воеводам віленскім Алехна Судзімонтавіч, пасьля Алехны — Мікалай Радзівіл, пасьля быў канцлерам, воеводам Віленскім і старастам Бельскім і Мозырскім пан Альбрахт Гаштоўт. У 1547 гаду воевода Віленскі канцлер В.К.Л., дзержаўца Бабруйскі і Барысаўскі пан Ян Юр’евіч Глебавіч. У княжай радзе канцлер падпісываўся ў сьлед за біскупам Віленскім, значэ лічыўся другім пасьля біскупа сябром