капіталам, са сваімі выбарнымі ўрадоўцамі і старшынамі. Сябрыны складаліся з купцоў таргуючых адным таварам, напрыклад — вашчанікі, скурнякі або з якім-небудзь краем, — напрыклад, з Ноўгарадам, Смаленскам, Рыгай, або заморам — заморскія купцы. Раз укупіўшыйся ў сябрыну, лічыўся на ўсё жыцьцё «пошлым» купцом, і ня толькі сам укупіўшыйся, але і яго патомства. З гэткіх пошлых купцоў выбіраліся старасты ў купецкія сябрыны, або сотні.
Лепшым довадам, што купэцтво беларускае было арганізаваным, дзялілося на групы добра наладжэныя, служыць тое, што не глядзя на ўсе ўціскі, якім падлегало беларускае купэцтво ў часе частых воен і ўтраты дзержаўнай сувэрэнасьці ў пазьнейшыя часы, беларускія купцы некалькі сталецьцяў умелі бараніць свае правы як профэсыональныя, так і національныя, пачынаючы ад Вільні, Полацка і Смаленска і канчаючы меншымі беларускімі гарадамі. Нават у другой палавіне XVI сталецьця беларускія полацкія купцы вялі перэгаворы з Рыгай і стараліся аб свабодзе і карысьцях для сваей таргоўлі. Гэтак у грамаце 1553 г. яны баранілі яшчэ свае старое права не прапускаць нямецкіх тавароў у Смаленск і Літву паміма Полацка, а каб немцы свабодна таргавалі толькі ў Полацку. Упадак беларускага купецтва, торгу і прамысловасьці варункавалася не неарганізацыйнасьцю і слабасьцю купецтва, а цэлай масай політычных варункаў. Беларускае купецтво ўступае свае мейсцо купецтву жыдоўскаму па беларускіх гарадох толькі ў XVIII ст. Значэ, беларускае купецтво было добра арганізавана, калі яно ў працягу 400 лет умело змагацца за свае правы.
Галоўнай апорай беларускаму купецтву было ня тое, што яны вытваралі асобны свой стан грамадзянства, але тое, што яны былі цесна зьвязаны з другімі станамі грамадзянства ва ўсёй Беларусі і разам з другімі станамі былі роўнапраўнымі кіраўнікамі як на вечах, так ва ўнутрэнным ладзе і ў зносінах з замежнымі дзержавамі. Нацыональныя інтэрэсы беларускага купецтва ня розьніліся ад нацыональных інтэрэсоў другіх станоў. А дзеля гэтага першай і найгалоўнейшай прычынай аслабленьня беларускага купецтва была здрада нацыональ-