Старонка:Географія Беларусі.pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Зразумела, што выйшла без меры шмат вады і вада гэтая рынуляся кудою толькі магла, і па вольным ад лядавіка прасторы, і падысподам самога лядавіка, каб трапіць у моры ды акеаны. Па ўсёй Беларусі пацяклі вялізарныя лядавіковыя рэкі, якія папракопавалі сабе глыбокія, шырачэнныя даліны, добра значныя і да нашага часу (лядавіковыя даліны).

Спачатку лядавікавыя воды ня мелі пэўнага стоку. На паўдня ад Беларусі, у Украіне, ляжаць Валынскія (ці, як кажуць, Аўратынскія) Горы. Гэныя горы задзержавалі сток вады на паўдня і яна стала перад імі, творачы вялізарнае возера, ці, як называюць яго часамі, Гэродотавае Мора. Возера гэтае заняло блізка што усю паўднёвую Беларусь. Лішкі вады з яго сьцякалі найбольш на захд, уздоўж паўднёвага краю, лядавіка, творачы сабою вялікую раку, якая праз Польшчу і Нямеччыну несла свае воды аж ў самае Нямецкае Мора.

Такім самым спосабам, як на паўдні, стварыліся вялікія ля- давіковыя вазёры і ў іншых мяйсцох Беларусі, прыкл., каля Полацку - Полацкае возера, таксама - на тым мейсцы, дзе цяпер Налібоцкая Пушча, далей - у паўднёвай часьці Ігуменскага павету і г. д.

Зыходзячы з Беларускае Зямлі лядавік пакідаў па сабе значныя сляды. Уся морэна - маса пяску, гліны, каменьня і цэлыя навет скалы, якія нёс с сабою лядавік, засталася на мейсцы і пакрыла ўсю Беларусь досіць таўстою карою часамі сажанёў да 50-х таўшчыні. За той час, які нас дзеліць ад лядавіковага пэрыоду, з гэтаю морэнаю зрабіліся вялікія зьмены. Пад уплывам вады, марозаў і паветра скалы пашчапаліся на каменьне, каменне паразвалівалася на жарству, а з жарствы зрабілася марэнная гліна.

Мы ведаем, што робіцца з такою глінаю, калі яе раскалаціць у бягучай вадзе. Вада замуціцца і пацячэ далей, але заразжа муць з яе пачне асядаць. У гліне, як ведама, ёсьць пяшчынкі і ёсьць глей. Пяшчынкі і большыя і цяжэйшыя, вадзе трудней іх трымаць на сабе і яны хутчэй асядуць. А глей - лёгкі і яго вада можа далека занесьці; ў канцы-ж і ён таксама недзе у іншым мейсцы асядзе. Гэтак звычайна бягучая вада дзеліць морэнную гліну на пясок і глей.

З пад лядавіка на паўдня цяклі нязьлічоныя рэкі і ручаі ўзмучанае вады, якая, дзякуючы свайму борздаму цячэньню, размы-вала, захапляла і цягнула з сабою масы морэннае гліны, створанае лядавіком. Трапляючы ў Гэродотавае Мора, ці ў якое іншае возера, ўзмучаная вада рэкаў пачынала цякці вельмі памалу і дзеля таго з яе тут асядаў пясок. Гліністыя-ж часткі вада несла далей.

З лядавіка ўвесь час дзьмулі вятры, якія спускаючыся ўніз, на вольныя ад лядавіка прасторы, рабіліся цёплымі і сухімі, - гэтак сама, як і цяпер бывае з вятрамі, што дзьмуць з высокіх горных краінаў (фены). Гэтыя вятры абсушылі ўсю незанятую лядавіком і вадою паверхню і адложаныя на ёй морэныя матар'ялы, ды навет перасушылі іх. На тым мейсцы, дзе яшчэ нядаўна былі лядавыя горы, зрабілася цяпер сухая бязводная пустыня. Вецер дакончыў тую работу, якую была пачаўшы вада. З морэннае гліны ён выдзьмухаў усе лягчэйшыя, гляістыя часткі і зрабіў з іх безпрасьветныя х мары пылу, якіх увесь час гнаў на паўдня. Тамака, найбольш за Дзясною, дзе цяпер украінскія стэпы, пыл гэты асядаў на зямлю; цягнулася гэтая справа дужа доўга і праз гэты час тамака павырасталі таўстыя пласты гэнага пылу, якога вучоныя назвалі па нямецку лёссам (lóss). На ім хутка парасьлі буйныя стаповыя травы, бо ў лёссе