Старонка:Географія Беларусі.pdf/18

Гэта старонка была вычытаная

18  Тыповым прасторам, дзе лягла падысподняя морэна ёсьць Лідчына (на захадзе Беларусі).

Пакрысе высыхалі і лядавіковыя вазёры. Гэродотавае мора, названае так затым, што аб ім успамінае ў сваіх творах Гэрадот, грэцкі вучоны, які жыў 2400 гадоў назад, відаць істнавала ня так навет даўно[1]; цяпер яго ўжо няма, толькі некалькі невялікіх вазёраў (воз. Князь, Выганоўскае і інш.), засталіся вялізарныя балоты, што ляжаць уздоўж р. Прыпяці, ды пескавыя прасторы Палесься, што былі некалісь ягоным дном. Такія-ж сьляды пазаставаліся і па іншых лядавіковых вазёрах.

§ 8. БЕЛАРУСЬ У СТАРЭЙШЫЯ ГЕОЛЁГІЧНЫЯ ЭПОХІ.

Пад лядавіковымі пластамі ў глыбіне лямлі ляжаць пласты, якія стварыліся раней, найбольш у тыя геолёгічныя эпохі, калі на прасторах Беларусі бушавалі марскія хвалі. Трэба адзначыць, што пласты, адносячыяся да розных геолёгічных эпохаў, ляжаць у нас саўсім блізка горизонтальна, роўна, Прычына гэтага тая, што значных горатворчых працэсаў на прасторах Беларусі не адбывалася ад самых даўных часоў — ад архэйскае эпохі. Толькі тады, магчыма, што былі нейкія сфалдаваньні зямное кары і ў нас, але на працягу міліёнаў гадоў, якія нас дзеляць адтае эпохі, гэтыя сфалдаваньні былі паразмываныя і зраўнаваныя, і ўплывы іх на выгляд паверхні Беларусі зрабіліся нязначнымі. У пазьнейшыя-ж часы адбываліся, дый цяпер адбываюцца, толькі дужа павольныя падняцьці, ды апусканьні асобных краінаў у Беларусі, г. зв. эпірогенэтычныя рухі зямное кары, пры якіх горызонтальнасьць пластоў не зьмяняецца[2]. Дзякуючы гэтым рухам прастор Беларусі быў некалькі разоў заліваны морам і некалькі разоў аслабаняўся з пад яго.

Даўнейшыя марскія пласты ў нас вельмі мала дасьледжаны; можна сказаць, што з боку геолёгічнага нашая Бацькаўшчына ёсьць краем невядомым, бо тыя ведамасьці, якія мы маем у гэтай справе, — і невялікія, і выпадковыя. На гэта было некалькі прычынаў. Марскія пласты ляжаць у нас пад тоўстым лядавіковым пакрыцьцем, і, да таго-ж, ляжаць горызонтальна, а значыць выходзяць на верх толькі вельмі рэдка, — ў якіх небудзь асабліва глыбокіх рачных далінах, ды яшчэ, калі лядавіковае пакрыцьцё часамі выпадкова не асабліва таўстое, або навет яго саўсім няма, як, прыкл., на паўднёвы-захад ад Горадні. Звычайна-ж, каб дакапацца да марскіх пластоў, трэба зьнімаць не-калькі дзесяткаў сажанёў лядавіковых матар’ялаў, рабіць значныя высілкі і выдаткі. У тых палітычных варунках, у якіх мы жылі дагэтуль, ня было магчымасьці правесьці шырэйшых геолёгічных дасьледаў; толькі некаторыя паветы выпадкова лепш дасьледжаныя

  1. Гэрадот піша, што „на поўнач ад земляробау Скіфаў жывуць Будыны народ вялікі і многаллічны, ўвесь бялявы і ў рабаценьні. Маюць яны дзераўляны горад, а імя горада Гэлонос. Уся іхняя зямля пад лесам. У самай галоўнай пушчы знаходзіцца вялікае і многаводнае возера, а вакола яго — шмат вадзяных прастораў, шго пазарасталі чаротам“.
  2. Невялікае выпінаньне уверх зямное паверхні, аднак, мела мейсца пазьней — у кайнозойскай эпосе (гл. ніжэй).