Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/18

Гэта старонка была вычытаная

——— 55 ———

дзяржаў. Ня гледзячы на адсутнасьць політычнай сувязі, італійцы стварылі сваю адзіную багатую літаратуру ў жывой італійскай народнай мове, якая пакрысе выціснула латыньскую і ў італійскай навуцы. Сярэднявяковыя вучоныя ды пісьменьнікі, якія карысталіся ня толькі ў Італіі, але й па ўсёй Эўропе выключна латыньскай мовай, спачатку вельмі воража, з пагарадай сустрэлі новае італійскае краснае пісьменства. Аднак жыцьцё паказала, што простая італійская мова ня толькі ня горай за латыньскую, але адзначаецца нават яшчэ большай прыгожасьцю, большай гучнасьцю й багацьцем. Няўміручыя творы талентных нова-італійскіх пісьменьнікаў паказалі, што і ў простай мове можна даць у сусьветную скарбніцу чалавечай культуры яшчэ болей, чымся ў мове чужой, хаця-б і вельмі багатай ды добра апрацаванай. Сучасныя італійцы выявілі сябе вельмі здольнымі як да пісьменства, гэтак і да навукі, але асаблівая здольнасьць італійцаў выявілася ў мастацтве: у маляваньні, ляпеньні й музыцы. Мастакі ўсёй Эўропы лічаць за свой абавязак даведацца ў Італію, павучыцца ад італійскіх мастакоў. Нахілам да музыкі адзначаюцца ўсе станы італійцаў; на вуліцах і завулках гарадоў, на дарогах і па вёсках сярод земляробаў, на моры сярод рыбакоў, усюды ў Італіі чуваць музыку й сьпевы. Як амаль усе паўднёвыя эўропэйцы, італійцы адзначаюцца вясёласьцю, жыцьцярадаснасьцю, рухавасьцю. Запальчывасьць, адзардоўнасьць, нахіл да раптоўных захапленьняў уласьцівы італійцам ня меней, як гішпанцам. У ядзе італійцы непераборлівыя, ядуць мала; маленькая порцыя нацыянальнай стравы - макаронаў - можа задаволіць італійца на цэлы дзень. На жаль, паміж італійцаў пануюць бруд і цемра. Палова італійцаў належыць да няпісьменых; школ не хапае; унівэрсытэтаў, праўда, шмат (21), але далёка ня ўсе яны могуць раўняцца з нівэрсытэтамі Нямеччыны, Ангельшчыны або Францыі.

Зрабіўшыся вялікай дзяржавай, Італія мусіла трымаць вялікае войска й на яго ўтрыманьне зьбіраць з народу дужа вялікія падаткі. Вялікія падаткі пры малых сродках насяленьня зьявіліся бязьмерна цяжкімі для сялянства і не дазваляюць яму выйсьці з цемры і ўбоства. Зямля ў Італіі, асабліва ў Паўднёвай, належыць пераважна да буйных земляўласьнікаў, якія жывуць па гарадох і мала цікавяцца сваёй гаспадаркай. Часамі панская зямля застаецца нявырабленай пусткай у той час, як навокала безьзямельныя сяляне пухнуць з голаду. Сотні тысяч італійцаў што-год выяжджаюць за межы, пераважна ў Амэрыку, дзе поплеч з беларусамі яны наймаюцца на самую цяжкую працу.

Беднасьць італійскага пролетарыяту прымушае яго шукаць вызваленьня з-пад уціску капісталістых у змаганьні з дапамогай профэсыянальных і політычных організацый. Не гледзячы на слабое разьвіцьцё фабрычнай прамысловасьці, работніцкі рух у Італіі, асабліва на поўначы, дзе болей за ўсё фабрык і гут, можа лічыцца дасыць моцным. Профэсыянальны рух найвышэйшага разьвіцьця дасягнуў у 1919 і 1920 г. Шляхам забастовак італійскі работнікам пашанцавала тады дабіцца значнага павялічэньня заработнай платы. Аднак адзінства ў гэтым змагань-