Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/26

Гэта старонка была вычытаная

——— 63 ———

Усходняе прыгор’е Апэнін ёсьць нізкае плоскаўзвышша Апулія, усходняя частка якога ў стане паўвострава ўразаецца між Адрыятычным і Іонійскім морамі.

На поўнач ад Апуліі ў Адрыятычнае мора ўдаецца яшчэ адзін невялікі паўвостраў, складзены з масыву Монтэ-Гаргано. Калі раўняць абрыс Італіі з ботам, дык Калябрыя будзе выглядаць наском, Апулія абсацам, а Монтэ-Гаргано шпорай гэтага «бота».

Уся Паўднёвая Італія, а асабліва Калябрыя, многа церпіць ад землятрасеньняў. Маленькія ваганьні грунту здараюцца там па некалькі разоў што-год, а праз кожныя 4-5 гадоў бываюць такія моцныя землятрасеньні, ад якіх руйнуюцца цэлыя гарады ды гінуць тысячы людзей.

Мал. 16. — Руіны гораду Помпэі, адкопаныя з-пад вульканічнага попелу. На заднім пляне курыцца Вэзуві.


Мал. 16. — Руіны гораду Помпэі, адкопаныя з-пад вульканічнага попелу. На заднім пляне курыцца Вэзуві.

Апэнінскі паўвостраў мае шмат прымет нясуняўшайся на ім падземнай чыннасьці. Гэтак званыя вульканы-дымнікі (сольфатары), якія выкідаюць праз жэралы і шчыліны толькі слупы дыму (напрыклад, сольфатара Поцуолі каля Нэаполю) сустракаюцца тут у вялікім ліку. Рэшткамі даўных ужо згаслых вульканаў трэба лічыць і пячоры (мофэты), з якіх выходзіць толькі газ — двутленік вугалю. Такой пячорай зьяўляецца, напрыклад, «Сабачая» каля таго-ж Нэаполю, названая так