Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/48

Старонка праверана

лічэньня заработнай платы тут здараліся ўжо гадоў 70 назад. Цяпер профэсыянальным работніцкім рухам кіруе Цэнтральны Саюз профорганізацый, які аб’яднаў сотні тысяч работнікаў. Пакуль што гэты Саюз знаходзіцца пад уплывам соцыялістычнай партыі, якая дапушчае супрацоўніцтва з буржуазіяй, аднак сярод фабрычных работнікаў пачынае ўсё большымі сымпатыямі карыстацца ўтвораная ў 1921 г. комуністычная партыя.

Галоўныя фабрыкі краіны вырабляюць крамніну, трыкотаж, чакаляду, фарбы, апрацоўваюць шоўк, баваўну. Гэтыя продукты зьяўляюцца і галоўнымі продуктамі вывазу з Швайцарскай рэспублікі. Такім чынам, калі Швайцарскія Альпы зьяўляюцца найболей прыгожай і тыповай краінай Швайцарскай дзяржавы, дык Швайцарскае ўзгор’е можа лічыцца асновай яе дабрабыту.

Насельнікі гэтай краіны, як сяляне, гэтак і фабрычныя працаўнікі, жывуць заможна; процілежнасьць між багатымі і беднымі тут значна меншая як у іншых эўропэйскіх краёх. На паўднёвым захадзе насельнікі краіны гавораць пераважна пафранцуску, у іншых месцах — панямецку.

Асяродкам францускай Швайцарыі зьяўляецца горад Жэнева (135000 насельнік.), што ляжыць каля выйсьця Роны з Леманскага возера ў харошай вясёлай мясцовасьці. Горад вядомы сваім унівэрсытэтам, бойкімі гандлёвымі зносінамі з Францыяй і вырабам гадзіньнікаў, розных залатых і срэбных цацак.

На паўночным беразе Леманскага возера ляжыць Лёзана (69000 нас.) таксама з францускім унівэрсытэтам, вядомая вырабам чакаляды.

На Аары ў сярэдзіне краіны ляжыць сталіца Швайцарскай дзяржавы Бэрн (104000 нас.) з галоўнымі дзяржаўнымі ўстановамі і нямецкім унівэрсытэтам.

Аднак самым вялікім і важным горадам краіны дый усёй Швайцарскай дзяржавы ёсьць Цюрых (207000 насельн.), што ляжыць ля аднаназоўнага возера і кіруе гандлем з Італіяй і Аўстрыяй. Тут гуртуюцца баваўняныя і шоўкавыя фабрыкі, а таксама фабрыкі машын, так што гэта галоўны прамысловы асяродак Швайцарыі. Гэта адначасна і культурны асяродак нямецкай Швайцарыі з унівэрсытэтам і політэхнічным інстытутам.

Усходнія Альпы на першы погляд здаюцца беспасрэдным працягам Швайцарскіх, аднак маюць шмат асаблівасьцяй.

З геолёгічнага погляду Ўсходнія Альпы зьяўляюцца зусім асобным укладам гр, асобнай дугой горных зморшчаў, якая толькі стыкаецца з Швайцарскімі Альпамі. Так званыя Паўднёва-Ўсходнія Вапнавыя Альпы лічацца зусім асобным, трэцім горным укладам і паводле сваёй будовы маюць болей супольнага з Дынарскімі гарамі, чым з Альпамі. Заходнія і Швайцарскія Альпы складаюцца з зморшчаў, выгіны якіх накірованы на