Старонка:Гістарычная думка (1956).pdf/2

Гэта старонка не была вычытаная

народнай творчасці. Вядомы гістарычныя паданні, якія датычаць утварэння Кіеўскай дзяржавы, яе барацьбы з суседзямі, яе расшырэння, прыняцця хрысціянства і інш. Безумоўна, фальклорны характар маюць легенды аб Кіі, Шчэцы і Харыве, аб паходзе Олега на Царград, аб хрышчэнні Русі, аб смерці Олега ад яго каня і да т. п.

Асабліва моцны ўплыў на летапісанне і іншыя старажытныя літаратурныя творы зрабіў былінны эпас. Некаторыя гістарычныя факты былі зафіксаваны спачатку ў вусных былінах і толькі пазней зрабіліся прадметам літаратурнай апрацоўкі.

Даныя фальклору ў той ці іншай ступені датычылі і тых зямель, якія пазней сталі беларускімі. Так, у быліне аб Волху Всеслаўевічу (або Волгу Святаславічу) перадан вобраз князя-чараўніка, часткова сплецены з легендай пра князя Полацкага Всеслава, якога народная фантазія надзяліла рысамі чараўніка і ваўкалака, здольнага ператварацца ў дзікіх звяроў, і іншай цудадзейнай сілай. Безумоўна, з быліннага эпасу ўзяў апісанне князя Всеслава і аўтар «Слова аб палку Ігаравым»: «Всеслав хитростями подперся..., в полночь из Белгорода отскочил лютым зверем..., отскочил волком до Немиги» і да т. п. Таксама з вуснага быліннага эпасу вядома і паданне аб сватанні князя Владзіміра да полацкай княжны Рагнеды (прычым сватам быў Дабрыня) — паданне, якое адлюстроўвала факт расшырэння ўлады Кіеўскага князя на Полацк і умацоўвала думку аб агульнарускім характары гэтай улады.

Шмат спроб асэнсаваць гістарычныя з'явы мы можам знайсці ў прыказках і прымаўках.

А. М. Горкі пісаў: «Прыказкі і прымаўкі ўзорна фарміруюць увесь жыццёвы соцыяльна-гістарычны вопыт працоўнага народа»[1]. У іх выражана народная мудрасць, народныя адносіны да некаторых гістарычных з'яў, погляды народа на яго сучаснае і будучае.

Многа прыказак і прымавак узнікла на тэрыторыі Беларусі і адносілася да насельніцтва, якое жыло на гэтай тэрыторыі. На беларускае паходжанне многіх прыказак указвае іх мова, блізкая да беларускай або зусім беларуская. Факты, зафіксаваныя пазней у беларускай мове, маглі адносіцца і да таго часу, калі беларуская мова яшчэ не сфарміравалася. Аб гэтым сведчыць прыказка, якая адносіцца да часоў княскіх міжусобіц ХІІ ст. і мае на ўвазе дзейнасць Смаленскага князя Мсціслава Храбрага: «Мсціслаў не аднаго сціснуў». Мсціслаў тут паказан як праціўнік княскага самавольства і княскіх усобіц, якіх ён сваёй сілай хоча знішчыць, і прыказка мае сэнс, які асуджае феадальную анархію. Іншыя беларускія прыказкі, якія склаліся пазней, адлюстроўвалі таксама адносіны народа да асноўных фактаў беларускай гісторыі, да прыгонніцкай няволі («Баяцца не цівуна, а яго бізуна»), жорсткія пакаранні за паляванне на панскай зямлі («Калі заб'еш бабра, не будзеш мець дабра») і г. д.

У некаторых прыказках адлюстроўваецца здольнасць народа да барацьбы з яго ворагамі («Як дарабіла ліха, прарэжуцца і зубы»), надзеі на лепшае будучае («Заглянець сонца і ў наша аконца») і інш.

Вусная народная творчасць існавала і развівалася і многа стагоддзяў пасля таго, як узнікла пісьменнасць. У больш познюю вусную народную творчасць побач з ранейшымі ўвайшлі і новыя моманты, у якіх адлюстроўваліся погляды народа на яго лёс. У гэты перыяд народная творчасць пачынае адлюстроўваць класавую барацьбу, нянавісць да памешчыкаў, імкненне скінуць прыгоннае права, а таксама і барацьбу з іншаземнымі захопнікамі і феадаламі. Вызначэнне часу, у які ўзніклі тыя ці іншыя

  1. М. Горкі, Аб літаратуры. М., 1935, стар. 221.