Старонка:Гістарычная думка (1956).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

дзяржавы класавай, у якой пануючым класам былі феадалы. Летапісцы пісалі гісторыю князёў і паходаў, якімі кіравалі верхавінкі феадальнага грамадства і ў якіх галоўнымі ўдзельнікамі былі асобы, што належалі да пануючага класа. Асноўнымі чытачамі іх твораў, як і чытачамі ўсёй пісьмовай літаратуры таго часу, былі нямногія пісьменныя людзі, якія належалі да таго ж пануючага класа. Нават з фальклорных твораў яны бралі галоўным чынам тое, што не супярэчыла інтарэсам пануючага класа, ідэю адзінства Русі, заклік да барацьбы са знешнімі ворагамі і г. д. Пры гэтым не трэба забываць, што летапісцамі па большай частцы былі манахі, якія ўносілі шмат фантастычнага ў свае запісы і напаўнялі свае няхітрыя апавяданні расказамі аб цудах.

Дайшоўшыя да нас летапісы адносяцца да параўнальна позняга часу - не раней ХІV ст., але складанне іх пачалося раней — яшчэ ў перыяд росквіту Кіеўскай дзяржавы (пачатак XI ст.). Галоўнымі цэнтрамі рускага летапісання былі Кіеў і Ноўгарад, але пазней утвараюцца і мясцо выя цэнтры. Да нас дайшлі далёка не ўсе мясцовыя летапісы, а ў асноўным тыя, якія складаліся ў такіх буйных цэнтрах, як Растоў, Галіч, Владзімір. Але, апрача дайшоўшых да нас, было шмат і недайшоўшых, якія пісаліся ў розных месцах, у тым ліку і на землях, дзе пазней утварылася беларуская народнасць. У агульнарускіх летапісных зводах - і больш ранняга і больш позняга паходжання сустракаюцца часта ўпамінанні аб падзеях, якія адбываліся на беларускіх землях. Гэтыя даныя летапісцы маглі атрымаць толькі з мясцовых крыніц. Некаторыя з мясцовых падзей пераданы з такімі падрабязнасцямі, што звесткі аб іх маглі зыходзіць толькі ад людзей, якія прысутнічалі пры падзеях або нават удзельнічалі ў іх. На месцах узнікалі і складаліся сямейныя і родавыя паданні, жыціі святых, збіраліся афіцыяльныя дакументы, падхопліваліся чуткі, выкарыстоўваліся даныя мясцовага фальклору, запісваліся асабіста вядомыя аўтарам падзеі і з усяго гэтага складаліся летапісы, якія з прычыны іх вузка мясцовага значэння слаба распаўсюджваліся і таму рана гінулі. Аднак імі карысталіся складальнікі агульнарускіх летапісных зводаў. Так, ужо ў летапісу Нестара (пачатак ХІІ ст.) пад 862 г. ёсць упамінанне аб тым, што Рурык, раздаючы сваім «мужам» у кіраванне асобныя гарады, аднаму з іх аддаў «Полотск». Звестка гэтая магла быць легендарнай, але легенда ўзята, відаць, з мясцовых крыніц. Летапісец выкарыстаў яе для таго, каб умацаваць праводзімую ім ідэю адзінства Старажытнай Русі і падкрэсліць аб'еднаўчы характар дзейнасці першых рускіх князёў (у далейшым пад 907 г. гаворыцца аб падпарадкаванні Полацка і Олегу). Апрача Полацка, у старажытнейшых летапісных зводах ёсць частыя ўпамінанні аб Тураве (упершыню пад 980 г.), Пінску («Пінеск» - упершыню пад 1097 г.), Берэсце (упершыню пад 1099 г.), Мінску (упершыню пад 1066 г.), Гомелі (пад 1142 г.) і г. д.

У агульнарускіх летапісах паведамляецца шмат даных аб княскіх «неладах» ХІ-ХІІ ст.ст. Некаторыя з гэтых паведамленняў маюць вельмі яркі, вобразны характар і адносяцца да беларускіх зямель, як, напрыклад, апісанне бітвы паміж полацкім князем Всеславам Брачыславічам з трыма Яраславічамі - Ізяславам, Святаславам і Всеваладам, якая адбылася ў 1067 г. пад Мінскам. Па агульнарускіх летапісах можна атрымаць поўнае ўяўленне аб тым, як на тэрыторыі заходніх абласцей Вялікага Княства Кіеўскага ў ХІ-ХІІ ст.ст. былі ўтвораны феадальныя княствы-«поўдзяржавы»- Полацкае, Тураўскае, Гродзенскае, Мінскае, Віцебскае і інш. Ёсць усе падставы лічыць, што гэтыя даныя ўзяты з мясцовага летапісання або з мясцовых гістарычных крыніц.

У мясцовых летапісах, як можна меркаваць па тых іх элементах, якія ўвайшлі ў агульнарускія зводы, спачатку (у кіеўскі перыяд) пераважала