Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/11

Старонка праверана

былі прывесці да разрыву нашых сувязяў і зносін. Яны таксама заставаліся глухімі да голасу справядлівасці і агульнай крыві. Таму мы вымушаны прызнаць непазбежнасць нашага аддзялення ад Брытаніі і разглядаць іх, як мы разглядаем і астатнюю частку чалавецтва: у якасці ворагаў падчас вайны і сяброў у мірны час.

Таму мы, прадстаўнікі Злучаных Штатаў Амерыкі, сабраўшыся на агульны Кангрэс, заклікаючы Ўсявышняга пацвердзіць сумленнасць нашых намераў, ад імя і па ўпаўнаважыў годнага народа гэтых калоній, урачыста заяўляем, што гэтыя злучаныя калоніі з’яўляюцца і па праву павінны быць свабоднымі і незалежнымі дзяржавамі, што яны вызваляюцца ад усякай залежнасці ад Брытанскай Кароны і што ўсе палітычныя сувязі паміж імі і Вялікабрытаніяй павінны быць поўнасцю разарваныя, што ў якасці свабодных і незалежных дзяржаў яны паўнамоцных аб’яўляць вайну, заключаць мірныя дамовы, ўступаць у саюзы, весці гандаль, здзяйсняць любыя іншыя дзеянні і ўсё тое, на што мае права незалежная дзяржава. І з цвёрдай упэўненасцю ў заступніцтва Боскага правідзення мы прысягаем адзін аднаму падтрымліваць гэту Дэкларацыю сваiм жыццём, сваім станам і сваім незапятнаным гонарам.

Нью-Гэмпшыр:
Джосія Бартлет, Уільям Уіппл, Мэцью Торнтан

Масачусэтс:
Джон Хэнкок, Сэмюэль Адамс, Джон Адамс, Роберт Трыцій Пэйн, Элбрыдж Джэры

Род-Айлэнд:
Стывен Хопкінс, Уільям Элеры

Канэктыкут:
Роджэр Шэрман, Самюэль Хантынгтан, Уільям Уільямс, Олівер Уолкат

Нью-Ёрк:
Уільям Флойд, Філіп Лівінгстан, Фрэнсіс Льюіс, Люіс Морыс

Нью-Джэрсі:
Рычард Стоктан, Джон Уiзерспун, Фрэнсіс Хопкінс, Джон Харт, Абрагам Кларк

Пенсільванія:
Роберт Морыс, Бенджамін Раш, Бенджамін Франклін, Джон Мортан, Джордж Клаймер, Джэймс Сміт, Джордж Тэйлар, Джэймс Уілсан, Джордж Рос

Дэлавэр:
Цэзар Радн, Джордж Рыд, Томас Маккін

Мэрылэнд:
Самюэль Чэйз, Уільям Пака, Томас Стоўн, Чарльз Кэрралл з Каролтан

Перакладалі з англійскай мовы:
Тамара Верашчака
Марыя Лемяшэўская
Святлана Музыра
Юлія Петрашко
Дзмітрый Унучко
Ксенія Цыганкова

17.10.2010.