Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/13

Старонка праверана

13 знойдзена, гэту асобу неабходна вярнуць па запыту Губернатара ці выканаўчай улады Штата, з якога збег гэты чалавек і ў юрысдыкцыі якога знаходзіцца справа па дадзеным злачынстве.

Кожны Штат абавязаны давяраць запісам, пастановам і судовым разбіральніцвам, якія адбываюцца ў іншых Штатах.

V.

Для найбольш зручнага кіраўніцтва агульнымі інтарэсамі Злучаных Штатаў трэба штогод выбіраць дэлегатаў у Кангрэс згодна заканадаўству кожнага Штата ў першы панядзелак лістапада кожны год, з правам кожнага Штата адклікаць любога з сваіх дэлегатаў і нават усіх іх і прызначыць новых на іх месца на рэштку іх гадавога тэрміна службы.

Кожны Штат павінен мець не меньш за двух і не больш за сем прадстаўнікоў у Кангрэсе; таксама ніхто не павінен быць дэлегатам больш за тры гады на працягу шасцігадовага тэрміну; і ніхто з тых, каго абралі дэлегатам, не павінен займаць якую-небудзь пасаду ў Злучаных Штатах, за якую б ён ці хто-небудзь замест яго атрымоўваў плату ці якое-небудзь іншае ўзнагароджанне.

Кожны Штат павінен прадставіць сваіх дэлегатаў на сходзе Штатаў, яны будуць працаваць у якасці членаў камітэта Штатаў.

Пры вырашэнні пытанняў, якія маюць сур’ёзнае значэнне для Злучаных Штатаў, у Кангрэсе, кожны Штат мае адзін голас.

Свабода слова і дэбатаў у Кангрэсе не павінна абмяжоўвацца ці ставіцца пад пытанне у якім-небудзь судзе ці іншым месцы па-за межамі Кангрэса, а члены Кангрэса не павінны быць арыштаваны ці зняволены ў час калі яны накіроўваюцца на паседжанне Кангрэса, прысутнічаюць на ім ці вяртаюцца з яго, апрача такіх прычын як дзяржаўная здрада, феланія ці парушэнне грамадскага парадку.

VI.

Ніякі Штат не павінен без згоды Злучаных Штатаў, атрыманай ад Кангрэса, адпраўляць пасольства ці прыймаць паслоў, весці перамовы, ўступаць у пагадненне, саюз ці пакт з якім-небудзь Каралём, Прынцам ці Дзяржавай[1]; ніякі чалавек, які займае пэўную пасаду ў Злучаных Штатах ці атрымоўвае нейкі даход ці даверанную маёмасць ад іх, не павінен прыймаць якія-небудзь падарункі, узнагароды, пасады і званні ад любога Караля, Прынца[2] ці замежнай Дзяржавы; ні Злучаныя Штаты, ні кожны з іх па-асобку не павінны даваць якія-небудзь пачэсныя тытулы і званні.

Ні два Штата, ні больш не павінны заключаць ніякіх пагадненняў, утвараць канфедэрацыі ці альянсы паміж сабой без дазволу Кангрэса Злучаных Штатаў, пры гэтым даецца падрабязнае апісанне мэтаў і тэрміну дзейнасці такіх пагадненняў, канфедэрацый і альянсаў.

Ніякі Штат не павінен усталёўваць падаткі ці зборы, якія б маглі стварыць цяжкасці ў рэалізацыі якога-небудзь пункта пагаднення паміж Кангрэсам Злучаных Штатаў і якім-

  1. У гэтай сітуацыі слова state лепш перадаецца словам «дзяржава», бо гаворка ідзе не аб штатах ЗША, а аб замежных кранах.
  2. Альбо «Князя»