Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/6

Старонка праверана

Петыцыя аліўкавай галінкі[1]

(The Olive Branch Petition)

Да Выдатнай Вялікасці Яснавяльможнага Караля

Мы, верна падданыя Вашай Вялікасці калоній Нью-Гэмпшыр, Масачусецкі Заліў, Род-Айлэнд і плантацыі Правідэнс, Канэктыкут, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пенсільванія, акругі Нью-Касл, графства Кент, і Сасэкс, Дэлавэр, Мэрылэнд, Вірджынія, Паўночная Караліна і Паўднёвая Караліна, ад імя саміх сябе, і жыхароў гэтых калоній, якія даручылі нам прадстаўляць іх у агульным з'ездзе, просім літасцівай увагі Вашай Вялікасці на гэту нашу сціплую петыцію.

Саюз паміж нашай Маці-Краінай і нашымі Калоніямі, і сіла мяккага і справядлівага ўрада, прынеслі ўжо столькі пераваг, якія так патрэбны, і служаць гарантыяй таго, што іншыя краіны не перастаюць здзіўляцца і зайздросціць Вялікабрытаніі, якая стала адной з найвялікшых дзяржаў, якія толькі ведаў свет.

Ворагі краіны, якія не бачылі ніякай магчымасць парушыць гэты шчаслівы саюз праз грамадзянскія непарадкі, разумеючы, якія будуць наступствы, калі гэты саюз застанецца непарушаным, вырашылі, спыніць гэты няспынны і цудоўны рост багацця і сілы праз кантроль росту населеных пунктаў, з якіх ішлі гэтыя багацце і сіла.

У выніку адбыліся падзеі настолькі неспрыяльныя для гэтай задумы, што кожны прыхільнік інтарэсаў Вялікабрытаніі і нашых Калоній песціў прыемныя і разумныя чаканні хуткага ўзмацнення сіл саюза Брытаніі і яе калоній праз пашырэнне ўладанняў Кароны і адкіданне адвечных і заклятых ворагаў на большую адлегласць.

Па завяршэнні апошняй вайны, самыя слаўныя і адважныя з ваяроў Караля, Вашы верныя каланісты, якія ўнеслі ў поспех вайны столькі напружаных намаганняў, што спарадзіла выдатныя адозвы Вашай вялікасці, папярэдняга Караля і Парламента, без ценю сумнення ў праве, разам з іншымі краямі Імперыі, чакалі сваю долю ў дабротах міру і ўзнагародах перамогі і ваенных трафеяў.

Хоць гэтыя ганаровыя пацверджання заслуг каланістаў занесены ў Вашы аўгусцейшыя аналы і запісы Парламента, без абвінавачвання ці нават падазрэння ў якім-небудзь злачынстве, іх ўстурбавалі новай сістэмай законаў і правілаў, прынятых для кіраўніцтва калоній, якія запоўнілі іх розум самым балючым страхам і рэўнасцю, ўзмоцненых трывогай аб магчымасці больш цяжкіх міжнародных разладаў, выкліканых небяспекай унутры краіны.

Не палегчыла трывогу каланістаў і якая-небудзь рыса гэтай сістэмы, якая магла б садзейнічаць дабрабыту Маці-краіны. Хоць і наступствы гэтай сістэмы былі ў большай ступені і адразу адчуты каланістамі, яе ўплыў пашкодзіў таксама і для камерцыі і росквіту Вялікабрытаніі.

Мы не жадаем брацца за няўдзячную задачу апісання розных надакучлівых хітрык, якімі карысталіся многія з Мінстраў Вашай Вялікасці, падманаў, і безвыніковых пагрозаў і некарысных праяваў жорсткасці, якія час ад часу яны ажыццяўлялі, у сваіх спробах выканаць гэты неразумны план, альбо сумнага адрознення паміж Вялікабрытаніяй і нашымі Калоніямі, якое па гэтый фатальнай прычыне расце на працягу апошніх гадоў.

  1. Прынята 5 ліпеня 1775 г. Другім Кантынентальным Кангрэсам Злучаных Штатаў Амерыкі