Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/110

Старонка праверана

родным вучыцелем у Доцішках. Хадзіў на паўстаньне і быў ранены ў нагу; выратаваў яго ад пеўнай сьмерці селянін-беларус. Потым Багушэвіч вучыўся ў Нежыне, у ліцэю, на адваката і навуку скончыў у 1868 годзе. Пасьля гэтага ён доўга мандраваў па ўсёй Расеі, (Чарнігаў, Валогда і інш.). Ажно дзесяць гадоў пражыў ён на Украіне, быў сьледавацелем пры судзе ў Канатопскім павеце, навучыўся надта добра гаварыць паўкраінску і дасканальна пазнаёміўся з народным украінскім жыцьцём; адылі перайшоў адвакатам пры акружным судзе ў Вільню, а пад старасьць жыў у сваім фальварку Кушляны ў Ашмяншчыне.

Ф. Багушэвіч (сярэдняга веку).


Ф. Багушэвіч (сярэдняга веку).

Пахавалі Багушэвіча ў м. Жупранах Ашмянскага павету.

Літэратура Багушэвіча: 1) „Дудка беларуская“—зборнік вершаў, першы раз надрукаваны ў Кракове, у 1891 годзе, пад псэўданімам: Мацей Бурачок; 2) „Смык беларускі“—зборнік вершаў, першы раз надрукаваны ў Пазнані, у 1894 годзе, пад псэўданімам: Сымон Рэўка з-пад Барысава; 3) розныя творы, як анонімныя рэволюцыйныя апавяданьні і вершы, прозаічныя апрацаваньні жартаўлівых народных сюжэтаў („Палясоўшчык,“ „Сьведка“, „Дзядзіна“) і іншы, найчасьцей рукапісны, літэратурны матар‘ял, яшчэ не дасьледаваны гістарычна-літэратурнай крытыкай („Беларуская скрыпачка“ ў архіве Б. Шыпілы).

Пашыранасьць яго твораў у беларускім народзе відаць з таго, да прыкладу, што ў 1918 годзе ў Вільні „Дудка“ выйшла пятым выданьнем, а „Смык“—чацьвёртым,—гэта ня гледзячы на нацыянальны ўціск, цемнату народа і рэнегацтва інтэлігенцыі. У зьвязку з палітычнымі падзеямі астатняе выданьне кніг Багушэвіча раскуплена ў адзін год, і цяпер будзе яшчэ новае выданьне. Вясковая моладзь у Ашмяншчыне, Віленшчыне, Лідшчыне і ў другіх куткох Беларусі дэклямуець яго вершы напамяць, як чыста-народныя творы. „Дудка“ і „Смык“ дагэтуль друкаваліся толькі лацінкаю і на усходзе Беларусі пашырацца не маглі.