Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/111

Старонка праверана

Ф. Багушэвіч (пад старасьць).


Ф. Багушэвіч (пад старасьць).

Грунт і элементы яго творчасьці. Грунтам поэзіі Багушэвіча ёсьць усебаковае духоўнае і матар‘яльнае адраджэньне беларускага сялянскага народа. Магутным спосабам для такога адраджэньня ён уважаў нацыянальнае на соцыяльнай падставе ўсьведамленьне мужыцкай грамады. Галоўную роль у нацыянальным усьведамленьні Багушэвіч аддаваў мове, жывому і пісанаму слову. Прыклад ён браў з гісторыі адраджэньня славянскіх народаў. А разумеў пясьняр, што апісаньнем сялянскіх вечарніц, добрых паноў і верных хлопаў немагчыма закрануць струн народнае беларускае душы, што сьвяты абавязак песьняра - сына свайго народа вымагаець ад яго войстрай і гняўлівай праўды аб розных злосьніках мужыка, як паны, гандляры, інтэлігенты-рэнегаты, адміністрацыя, духавенства і г. д. Сярод іх творчы нахіл Багушэвіча знайшоў вельмі ўдзячны матар‘ял, бо нашы нацыянальныя злосьнікі былі найчасьцей і соцыяльнымі для нас злосьнікамі. Рэзультатам яго грамадзянскага настрою быў сатырычны тон многіх вершаў. Быўшы па прадмету і спосабу творчасьці пераважна ідэйным лірыкам, Багушэвіч мае і высока-эпічныя творы, як поэмка „Кепска будзе“ і інш.

1. Сьвядома-нацыянальны элемент. Па духу, па спосабу думаньня, па ідэолёгіі ўся наагул поэзія Багушэвіча вельмі нацыянальна, так што ён—наш першы нацыянальны поэт у поўным значаньні гэтага слова. З пазьнейшых пісьменьнікаў па сіле нацыянальнага генія з ім можа раўняцца бадай адзін толькі Я. Колас. Нацыянальны элемент у Багушэвіча ніколі не перахадзіў у нацыяналістычную аднабокасьць некаторых нацыянальных і мала-нацыянальных нашаніўцаў. Апрача таго, гэты элемент у яго яўляецца разам з тым і народным элементам, бо тады беларуская нацыя і скла-