Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/114

Старонка праверана

Мая дудка. У гэтым вершу, таксама, пясьняр гаруець і плачаць над „скананьнем“ свайго народу. Тут ён узьнімаецца ўва ўвесь духоўны рост біблейных прарокаў. Нацыянальнае гора, магчымы скон роднага духу пячэць яму сэрца, трагэдыяй уваходзіць у яго душу. Ен кажаць сваёй дудцы (сваёй творчасьці), каб плакала дзень і ноч так, як плачуць яго вочы над народнай беларускай доляй. Ен кажаць ёй, каб плакала „да астатка“, каб галасіла так, як галосіць матка, хаваючы дзяцей. „Іграй сьлёзным тонам над народу сконам!“

2. Сьвядома-соцыяльны элемент. Ня кажучы зусім аб ранейшых за Багушэвіча пісьменьніках, ніхто і з пазьнейшых за яго ня ставіў соцыяльных пытаньняў так сьвядома, так балюча і так войстра, як ён. Нічога падобнага па глыбіне ня знойдзем мы навет у прызнанага за сучаснага „песьняра-пролетарыя“ Ц. Гартнага. Орыгінальна паўтарыў некаторыя соцыяльна-беларускія мотывы Багушэвіча бадай адзін Я. Купала. Самыя крайнія па сваіх пераконаньнях людзі могуць знайці ў поэзіі Багушэвіча толькі тую загану, што ён сам не пакінуў жыцьця дробна-буржуазнай сфэры, з якой выйшаў, і хаця тыповых прадстаўнікоў яе паграмадзянску ненавідзеў, аднак, мусіць, па крыві ён і жалеў іх і далей за сякучай сатыры проці іх, больнай і для самога, ня йшоў. Соцыяльны элемент у Багушэвіча ніколі не перахадзіў у партыйна-соцыялістычную аднабокасьць, але ўся яго творчасьць вельмі соцыяльна і цьвёрда стаіць на беларуска-народным пролетарскім грунце. Кожная вядомая соцыялістычная навука, усьцяж аж да анарха-комуністычнай, знойдзець у Багушэвіча нешта пажытачнае для сябе, але ніколі не падгоніць пад сваю пляцформу яго ўсяго. Соцыяльны элемент ёсьць амаль не ўва усякім вершы Багушэвіча. У сьвядомай пастаноўцы ён ёсьць у лепшай частцы яго твораў. Асабліва соцыяльны па свайму характару і цэнны па сваіх літэратурных вартасьцях гэткія творы, як „Ня чураўся“, „Кепска будзе", „У вастрозе“, „Быў у чысцы“, „У судзе“, „Скацінная апека“, „Дурны мужык, як варона“, „Бог ня роўна дзеліць“, „Праўда“ і інш.

Ня чурайся — адзін з лепшых соцыяльных вершаў Багушэвіча, у якім поэт ад імя беларускага сялянства зварочуецца да паноў, да панскай інтэлігенцыі, каб ня чураліся мужыкоў, браталіся з імі і нясьлі ім сьвятло навукі. Пакорная з віду просьба хаваець у сабе „хмуры, пануры і ціхі гнеў“ працоўнага нявольніка на гультая-пана. Поэт вуснамі мужыка гаворыць панічку, каб той не ўцякаў-бы ад мужыцкай сярмягі і не глядзеў-бы крывым вокам на прапацелую