Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/117

Старонка праверана

Гдзе ні глянеш, усеж тая:
Блішчаць вочы, твар, як гліна,
І абросшы, як скаціна!..
У турме, як у тым гробе,
Ішлі, ішлі гэтак з гоні.
А сярод такі, што ад воні
Мне аж дух у грудзях сьперла,
Як бы цісьне хто за горла…

І г. д.

|}

А якую веліч народнае душы відзім мы ў чалавека, што ўзьдзеў старэцкі хатыль, тройчы пабыў у Вільні, сем разоў у Лідзе, каб выратаваць Скаліндарку, і закляўся не абедаць удаму, пакуль яго ня выпусьцяць!

У вершу „Быў у чысцы“, напісаным на мотыў народных забабонных паглядаў і ў народным духу, паказаны адносіны мужыцкага поэта к панам. Відаць задаваленьне, з якім апісаны панскія, ксяндзоўскія і рознага сялянскага начальства мукі ў чысцу. У вершу „У судзе“ адбіліся яго і ўсяе мужыцкае грамады адносіны к панскаму суду, які-б ён ня быў лібэральны (суд прысяжных). У панскім законе мужык відзеў камэдыю, праціўную яго пачуццю дабра і зла і дзеля таго беззаконную для яго. У вершу „Скаціанная апека“ тыя адносіны распашыраны і на панскі хаўрус апекі над жывёлаю; паны-апякуны абыйшліся з мужыком горш, чымся з якою скацінаю. У пролетарска-сялянскіх куплетах „Дурны мужык, як варона“, сьпетых на розныя соцыяльныя мотывы з беларускага жыцьця, з кусьлівай іроніяй абсьмеян цынічны панскі пагляд на мужыка. Пясьняр з поэтычнай выразнасьцю каротка малюець тут соцыяльнае зло ў розных яго праявах: за працу плацяць дужа мала, падаткі вялікія і г. д. Панскі пагляд на мужыка, як на дурня, толькі і вартага эксплуатацыі, скарыстан песьняром для належнай адпаведзі пану; у канцы верша поэт пяе: „Глядзі, горы паразрыты, а чыгункай сьвет абвіты, ўсё з мужыцкай цяжкай працы; усе едуць у палацы, у мужыка-ж няма білета!“ І горка і мнагазначна дадае: „Ці-ж ня дурань мужык гэта?“ У той жа ноце напісаны і куплеты „Бог ня роўна дзеліць“, цікаўныя сваімі соцыяльнымі супастанаўленьнямі. „Праўда“—адзін з лепшых соцыяльных вершаў Багушэвіча, у якім закрануты і агульна-людзкія праклятыя пытаньні. У вершу многа высокай поэтычнасьці. Пясьняр быццам з высакосьці аглядаець наша будзённае жыцьцё, хоць і стаіць у нізе, сярод нас, сярод штодзеннасьці. Ен тужыць, у сьлёзах разьліваецца, папікаець бога і людзей. Ен натхненна, як прарок няшчаснага, змучанага і аслаблага ў змаганьні народа, заклінаець злую долю, каб адвярнулася на сухія пушчы, на бездарожжа, на вялікія ройсты, на пяскі сыпушчы. У гэтым вя-