Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/13

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

повъставу Ерусалимское церкви"[1]. Гэткім чынам, "Малая Падарожная Кніжыца" складаецца з пяці частак, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на драбнейшыя часьціны.

Некаторыя дасьледчыкі лічылі, што ўсе гэтыя часткі "Малое Падарожнае Кніжыцы" выходзілі паасобнымі кнігамі, але загаловак Скарыны, надрукаваны да "Малой Падарожнай Кніжыцы", ясна сьведчыць аб тым, што ўсе гэтыя часткі павінны былі складаць адзінае непадзельнае цэлае.

У навуковай літаратуры было паднята пытаньне аб тым, ці працаваў сам Скарына ў друкарні, альбо, па яго паказаньнях і пад яго наглядам, працавалі іншыя. Для разьвязаньня гэтага пытаньня об‘ектыўных даных няма, калі ня лічыць паасобных слоўных выразаў Скарыны, якія да пэўнае ступені могуць служыць грунтам для меркаваньняў па гэтым пытаньні. Найноўшы гісторык віленскіх друкарань Абрамовіч[2] думае, што Скарына сам у Празе не працаваў. Напрыклад, у кнізе „Эстэр" у пасьляслоўі сказана: „Выложена працею н вытиснена повелениемъ ученого мужа Франциска Скорины"[3]. Калі ўзяць пад увагу, што ў большасьці пасьляслоўяў сказана, што „сия книга доконана есть"[4] альбо „скончылася, совершена есть, выданы и выложены, выложены и вытиснены, повелениемъ, працею и выкладом ученого мужа в лекарских науках, доктора Франциска Скорыны", а таксама і тое, што ў кнігах „Ісход", „Левіт", „Чисел“, „Второзакония", Плача Ераміі" сказана: „Працею и пильностью ученого мужа в лекарскіх наукахъ доктора Франциска Скорины", альбо проста „в лекарскихь наукахъ доктора Франциска Скорины", дык вывад Абрамовіча робіцца няпэўным, тым болей, што сам Абрамовіч думае, што ў Вільні Скарына беспасрэдна прымаў ўдзел у працы. Абрамовіч грунтуецца на пасьляслоўі да паасобных віленскіх выданьняў, у якім адзначана, што гэтае выданьне „доконано есть працею и пильностью доктора Франциска Скорины"[5]. Калі толькі Абрамовіч грунтуе сваё зацьвярджэньне на гэтых словах, дык падобныя словы ў пасьляслоўях знаходзяцца і ў выдадзеных Скарынаю біблійных кнігах. Тады вывад Абрамовіча губляе сваю вартасьць. Зразумела, пры адсутнасьці дакладных даных, мы ня можам атрымаць яснага адказу на гэтае пытаньне, але можна прыпусьціць, што Скарына прымаў актыўны ўдзел у працах свае друкарні.

Пытаньне аб адносінах віленскіх выданьняў Скарыны да праскіх было прадметам спэцыяльнага дасьледваньня проф. Ўладзімерава. Апошні прышоў да наступных вывадаў: 1) сувязь віленскіх выданьняў з праскімі, па шрыфце і паперы, паказвае далейшае разьвіцьцё друкарскае дзейнасьці Скарыны, перанос друкарні з Прагі ў Вільню; 2) асаблівасьці віленскіх выданьняў (большая частка шрыфту, аздобы і гравюры) паказваюць туго-ж сувязь з нямецкімі друкарнямі, што і ў праскіх выданьнях; 3) па прыгожасьці шрыфту і аздоб віленскія выданьні ёсьць працяг праскіх[6]. У віленскіх выданьнях Скарыны ёсьць невялічкія застаўкі, якіх ня было ў праскіх выданьнях Скарыны, Гэтыя застаўкі Скарына называе ў пасьляслоўі да „Малой Падарожнай Кніжыцы" „заставицы", Таксама ў віленскіх выданьнях

  1. Ibid., стар. 67.
  2. Abramowicz. Cztery wieki drukarstwa w Wilnie. 1525-1925. Wilno, 1925. Стар. 16-17
  3. Каратаев. Ор. cit., стар. 41.
  4. Каратаев. Ор. cit., стар. 35-42
  5. Ibid., №18-19.
  6. П.В. Владимиров. Op. cit., стар 178