Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

інквізыцыі. У сярэдзіне 1492 году Фіоль быў вызвалены. Яго праца спынілся, а ўсе надрукаваныя ім кнігі былі спалены. Фіоль быў прымушаны пакінуць Кракаў і пасяліцца ў Вэнгрыі. Ён памёр у 1525 г[1]. Кнігі Фіоля атрымалі пашырэньне як на Украіне, так і на Беларусі. Па шмат якіх цэрквах і манастырох, у Львове, на Валыні і ў Падляхіі, у Менскім ваяводзтве і іншых мясцох былі выданьні Фіоля. Такая выдатная асоба як Захары Канысьцінскі ў сваёй "Палінодыі" кажа аб значным пашырэньні друкаваных Фіолеўскіх кніг. Гэтае зданьне падзяляе і Каратаеў[2]. Было-б няправільным, разам з некаторымі дасьледчыкамі, лічыць выданьні Фіоля выданьнямі украінскага характару, і пачатак толькі аднаго украінскага кнігадруку весьці ад Фіоля. Зразумела, што наколькі выданьні Фіоля мелі на ўвазе багатыя зямляўласьніцкія клясы Беларусі і Украіны, паколькі Фіоль карыстаўся моваю жывое гутаркі тагочаснага грамадзянства, пастолькі выданьні Фіоля зрабілі бясспрэчны ўплыў на разьвіцьцё як украінскага, так і беларускага кнігадруку.

Разам з зьяўленьнем друкарства ў Італіі, асяродкам друкарскае справы ў апошняй робіцца Вэнэцыя, дзе якраз праходзіла мяжа паміж каталіцтвам і правасляўным славянствам. Тут, у Вэнэцыі, нехта Андрэй Торэчанскі выдаў так званы "Часясловец", які вышаў у 1493 г. На жаль, аб гэтым выданьні ў навуцы роўна нічога не вядома, бо адзіны паасобнік апошняга выданьня, які знаходзіўся ў бібліотэцы Нюрэнбэрскае ратушы, загінуў. "Часасловец" Андрэя Торэсанскага быў надрукаваны кірыліцай[3]. Апроч таго, пазьней у Вэнэцыі вышла некалькі славянскіх кніг кірылаўскага пісьма, якія адзначаліся сваёю знадворнаю прыгожасьцю.

Экономічныя і культурныя зносіны паўднёвага славянства з Вэнэцыяй, асабліва Дуброўніка і ўсяго Далмацкага ўзьбярэжжа, утваралі на Балканах спагадныя ўмовы для разьвіцьця кнігадруку сярод паўднёвага славянства. Спачатку друкарства зьявілася ў Чорнагорыі, у Цэтыньі, дзе 4-га студзеня 1494 году была скончана друкам кніга, так званая "Осмогласник" (Октоіх). Паколькі ў Сэрбіі духавенства зьяўлялася адзіным прадстаўніком праваслаўне асьветы, пастолькі і першымі друкарамі павінны былі быць прадстаўнікі духавенства. Першая кнга ў Чорнагорыі была надрукавана іераманахам Макарыем, згодна загаду чорнагорскага ваяводы Юрага Чарнаевіча (Гюрга Цьрноевіча). Макары надрукаваў тую самую кнігу, якая раней прыцягнула да сябе ўвагу Фіоля. У кнізе 269 аркушоў, без нумарацыі, шрыфт у кнізе вельмі прыгожы, дый наагул усё выданьне вызначаецца вялікім хараством. Бясспрэчна, на чорнагорскія выданьні зрабіла пэўны ўплыў Вэнэцыя. Кніга мае прадмову, у якой аўтар высьвятляе мэты выданьня свае кнігі. Выдадзеная кніга канчаецца пасьляслоўем[4].

Апроч "Осмогласнику", у тэй-жа друкарні ў 1495 г. быў надрукаваны "Псалтыр" з "Восследованием", тым самым Макарыем, па загаду таго-ж ваяводы. Кніга выдадзена таксама прыгожа. Яна мае прадмову, але ў ёй ёсьць і пасьляслоўе, у якім аўтар высьвятляе значэньне выдадзенае ім кнігі. Па думцы Макарыя, "сіа кніга цѣломудрію наставникъ, печалемъ прѣменение, дѣвству съхраненіе, о Бозѣ бракусъчетаніе, житію учитель, вына въсякого благодѣяніа и еже паче к Богу при-

  1. Огіенко. Історія украінського друкарства, стар. 8.
  2. П. Попов. Op. cit., стар. 7. Огіенко. Op. cit., стар. 8. Каратаев. Осмогласьник 1491 г., напечатанный в Кракове кирилловскими буквами. СПБ. 1876. Стар. 20.
  3. Каратаев. Описание, № 6.
  4. Каратаев. Описание. Op. cit., № 7.