Старонка:Жыды на Беларусi.pdf/5

Старонка праверана
АД АУТОРА.


Ні маючы пад рукамі ніякаго належачаго да гэтаго тэмату матэр’ялу, я ні удавауся у грунтоуную і дэтальную апрацоуку свайго артыкулу, каторы быу напісаны для штодзеннай газэты «Беларускі Шлях» па просьбе рэдакцыі.

І вось дзеля таго, што да гэтаго часу яшчэ аб жыдох на Беларусі ні было напісано ніводнаго радку у беларускім друку я чую патрэбным даць вышэй памяненую газэтную стаццю аддзельнай брашуркай. А калі гэта брашурка пакіруе на думку каго кольвечы напісаць аб гэтым сталую працу з дэтальнымі гістарычнымі, эконамічнымі, этнографічнымі і статыстычнымі даннымі, то мэта мая будзе дасягнута.