Старонка:Западно-руссизм. Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі.djvu/3

Гэта старонка не была вычытаная

АД АЎТАРА

Прапанаваная чытачу праца зьяўляецца спробай даць характарыстыку аднэй з праяў грамадзкага жыцьця на Беларусі ў XIX і пачатку XX в., якая носіць назву "западно-руссизма". Я паставіў сабе пры гэтым задачай ня толькі дасьледваць "западно-руссизм" як пэўную гістарычна-палітычную школу, але разам з тым акрэсьліць тыя эканамічныя ўмовы і тыя клясавыя суадносіны на Беларусі, ад якіх залежала яе разьвіцьцё і якія ў сваю чаргу акрэсьлялі яе клясавую сутнасьць.

Спроба падобнага аналізу, безварункова, тоіць у сабе шмат труднасьцяй. Першая і галоўная труднасьць - гэта надзвычайна слабая распрацаванасьць эканамічнае гісторыі Беларусі. Калі прыходзіцца стыкацца з тым або іншым зьявішчам у галіне культуры і грамадзкасьці на Беларусі і калі пры гэтым узьніке жаданьне знайсьці тлумачэньне гэтага зьявішча ў эканамічным яго акаленьні ў залежнасьці яго ад адпаведных соцыяльных фактараў - прыходзіцца канстатаваць выключную беднасьць патрэбных матар'ялаў.

У сваёй працы, як убачыць чытач, я паставіў адну галоўную тэзу: разьіцьцё грамадзка-культурнага жыцьця на Беларусі ўвесь час знаходзілася ў беспасрэднай залежнасьці ад барацьбы польскага і расійскага капіталу за беларускі рынак. Выцісканьне польскага маёнтку з Беларусі ёсьць адна з праяў гэтае барацьбы.

І вось прыходзіцца канстантаваць, што маё жаданьне - я мага дакладней давесьці гэтую бясспрэчную тэзу - напатыкалася на нястачу, а то й поўную адсутнасьць патрэбных крыніц: ніводзін з аўтараў па эканамічнай гісторыі Беларусі не разглядаў пытаньне ласьне ў гэтым разрэзе. Тыя працы, якія існуюць на расійскай і польскай мовах, ніколі не закранаюць Беларусь як асобны об'ект дасьледваньня. У тэй эканамічнай поль-