Старонка:Заручыны Паўлінкі.pdf/20

Старонка праверана

ПАУЛІНКА (спалохалася). Ах, як напалохаў!

ЯКІМ. Выбачай, золатца, што я ўвайшоў так ціха і падслухаў тваю песьню.

Выбачай, і дзякую табе за твае словы каханьня. Я думаў, што можа мая Паўлінка дзеля пана Быкоўскага забылася аб сваім Якімцы, але бачу, што ты для мяне ўсё такая самая, як раней была!..

ПАУЛІНКА. Вось яшчэ чаго! Але ты, значыцца ўжо зусім вольны! калі-ж выпусьцілі?

ЯКІМ. А вось нядаўна. І перш-на-перш я прыбег да свае зязюлькі, каб даведацца, ці любіць мяне так, як раней.

ПАУЛІНКА. Ого, які цікавы! Хутка састарэішся!

ЯКІМ. Цікавы, бо ад гэтай цікавасьці залежыць усё маё жыцьцё, усё маё шчасьце. Цікавы, бо ад твайго каханьня, Паўліначка, прыбывае мне сілы змагацца з жыцьцём і з благімі людзьмі. Бо калі я ведаю, што ты мяне любіш, тады я раблюся дужы, крэпкі, такі, што здаецца ўвесь сьвет-бы выклікаў на барацьбу.

ПАУЛІНКА (туліцца да яго з каханьнем). Якімка мой!.. А ці гэты поп, аб каторым ты казаў, што прыедзе ў Міхалішкі, яшчэ назад не паехаў?

ЯКІМ. Не яшчэ, не паехаў… Але я цяпер думаю інакш зрабіць. Ня будзем ужо шыта-скрыта шлюб