Старонка:З пушкі на Луну.pdf/435

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

ніколі на яе не падаючы — накшталт маленечкай блізкай Луны.

У механіцы даказваецца, што гэта павінна настаць тады, калі ядро пакіне пушку са скорасцю 8 кілометраў у секунду. Такім чынам, ядро, выкінутае пушкай у гарызантальным напрамку, са скорасцю 8 кілометраў у секунду, павінна, пры адсутнасці супраціўлення паветра, вечна кружыцца вакол зямнога шара.

Што-ж будзе, калі ядро пакіне пушку са скорасцю, большай, чым 8 кілометраў? Разлік паказвае, што ядро пачне тады апісваць каля зямнога шара замест кругоў — эліпсы, больш ці менш выцягнутыя, гледзячы па пачатковай скорасці. Такі эліпс можа на колькі хочаш заносіць ядро ад Зямлі. І, нарэшце, пры скорасці каля 11 кілометраў