Старонка:З пушкі на Луну.pdf/445

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

кон інерцыі, з прычыны якога цела, раз прыведзенае ў рух, працягвае само рухацца ўперад з нязменнай скорасцю. Ніякай энергіі для падтрымання такога руху не патрэбна, — усёроўна, ці ляціць цела на шэсць тысяч ці на шэсць мільёнаў кілометраў. Энергія пры палёце на Луну будзе траціцца толькі на перамаганне зямнога цяжару, але цяжар у значнай ступені трэба перамагчы таксама пры пералёце цераз акіян са скорасцю 10 000 кілометраў у гадзіну. Не трэба таму здзіўляцца, што выдатак гаручага для луннага пералёту ўсяго ўдвая большы за выдатак яго для палёту ў Амерыку (мы гаворым пра палёт у адзін канец). Вось чаму пасля пералёту цераз акіян чарговым крокам з’яўляецца ўжо луннае падарожжа.

Што паследуе за лунным пералётам? Пасля аблёту Луны без спуску на яе трэба будзе, зразумела, зрабіць палёт з высадкай на Луне. Гэта больш складаная справа, чым звычайны аблёт вакол Луны, хоць-бы на вельмі блізкай адлегласці. Аблятаючы вакол Луны,