Старонка:З пушкі на Луну.pdf/447

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

цяўлення хаця-б луннага пералёту? Аб гэтым выказаўся спрактыкаваны амерыканскі будаўнік ракет, праф. Гадард, прыдумаўшы і пусціўшы вадкасную ракету свайго вынаходніцтва (на жаль, ён трымае падрабязнасці будовы сваіх ракет у строгім сакрэце, бо працуе па заданнях ваеннага ведамства ЗША). Вось яго словы:

«Што да пытання аб тым, праз колькі часу можна паслаць ракету на Луну, то я лічу, што гэта можа ажыццявіць наша цяпершняе пакаленне. Зроблены мною ўдалы пробны пуск ракеты на невялікую вышыню паказаў мне, як павінна быць такая (лунная) ракета зроблена для паспяховага дзеяння».

Калі ўспомнім, як хутка развіваліся авіяцыя і паветраплаванне з кіраваннем, і калі прымем у разлік больш высокую ступень развіцця тэхнікі ў нашы дні, то можам цалкам падзяліць упэўненасць амерыканскага вучонага, што і ракетнае лятанне можа развіцца не менш хуткім тэмпам пры спрыяючых эканамічных абставінах.

Вось па якому шляху накіравалася тэхнічнае раз-