Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

ВІДЫ СКЛАДАНАЕ ДУШЭЎНАЕ ДЗЕЙНАСЬЦІ.

Разгледжаныя вышэй элемэнтарныя псыхіч­ныя зьявішчы (чуцьцё, прадстаўленьне, уражаньне, ды інш.) служаць дзеля распазнаваньня акружаючага нас вонкавага сьвету. Толькі дзякуючы ім у нас паўстаюць больш складаныя псыхічныя працэсы. Складаная псыхічная дзейнасьць (так як і простыя псыхічныя зьявішчы) ёсьць нішто іншае, як усьвядомленая рэакцыя індывідуума (псыхофізычнага!). Чалавек рэагуе на вонкавыя прадметы ў выглядзе паводзінаў. А паводзіны ёсьць вынікам складаных псыхічных працэсаў. У абыймо складанае дзейнасьці душэйнае залічаем наступныя тры віды працэсаў: мысьленьне, пачуцьцё і волю.


МЫСЬЛЕНЬНЕ.

Мысьленьне — гэта адзін з працэсаў скла­данае душэўнае дзейнасьці, выяўляючыйся пры помачы мовы, з мэтай пазнаньня. Сам працэс мысьленьня ёсьць пэўная праца розуму, выконваючаяся ў мазгу, гдзе адбываецца злучэньне (сынтэз) або разлучэньне (аналіз) прадстаўленьняў і ўражаньняў. Мысьленьне зьвязана з мовай г. ё. здольнасьцю чалавека выяўляць пры помачы знакаў (словаў) свае паняцьці й прадстаўленьні другім асобам.

Разьвіцьцё псыхікі выклікала патрэбу, ды ўрэшце прывяло да ўзьніку мовы. Даць тлумачэньне яе ўзьніку доволі цяжка. Ведама толькі адно, што ўзьнікла мова не адразу, а ў выніку