Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

кі рух, у нас застаецца прадстаўленьне гэтага руху. У выпадку, калі гэты рух спатрэбіцца, мы зможам яго выканаць, бо ведаем, як ён выглядае. Выкліканьне гэтых усьведамленых рухаў можна назваць воляй. Мы нешта жадаем, пастанаўляем і рэалізуем, выклікаючы да жыцьця той ці іншы рух. Уся культура і цывілізацыя можна сказаць, гэта вынік гэтых рухаў, волі. Від волі, які знаходзіць выражэньне ў рухах назавем пазытыўнай воляй. Пры пазытыўнай волі маем мамэнт вызваляньня рухаў. Апрача волі пазытыўнае істнуе воля нэгатыўная, якая палягае на паўстрыманьні нашых рухаў. Часта адны рухі паўстрымліваем другімі. (Напр. робім рух галавы, каб адагнаць нейкую думку). Такім чынам, волю можам уясьніць як нейкі цэнтр сьведамасьці, праз які праходзяць усе рухі, скуль яны або скіроўваюцца ў кірунку вызваленьня або паўстрыманьня. Інакш волю можам акрэсьліць, як дыспазыцыю (уласьцівасьць) да жаданьняў і пастановаў. Часта кажам аб сільнай волі і сла­бой. Сільнай воляй называем дыспазыцыю да выкананьня пастановы, ня гледзячы на перашкоды (але у рамках здаровага розуму).

Слабой воляй адзначаецца той, хто ня можа станоўча пастанаўляць, а калі нават і пастановіць, то ня выканае гэтае пастанаўленьне.

Калі чалавек праяўляе дыспазыцыю да вы­кананьня пастанаўленьня ня згодна з здаровым розумам, — то такую волю назавём упорствам. Упорныя людзі заўсёды мала інтэлігентныя, агранічаныя.

Клясыфікацыю волі можна праводзіць і далей.

Валявыя працэсы, як было зазначана, мы выяўляем у адпаведных рухах. Рухі-ж жывое істоты дзелім на 1) рэфлексыўныя, 2) аўтоматычныя, 3) інстынктоўныя і 4) давольныя. Першыя тры віды рухаў гэта такія, якія ад-