Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/392

Гэта старонка не была вычытаная

рам. Арманіл і Маркобрун узяты ў палон. Дружненна апаясывае Бову мячом кладанцом, дае добрага каня „зброю“ і ён пабівае Лукапэра і звальняе з няволі паланёных. Арманіл хоча аддаць Дружненну Бове за жонку. Але яго подступам адсылаюць з лістом да Султана, бацькі Лукапэра ў Задонію, каб той забіў яго. Дзякуючы дачцэ султана Малгарыі, ён унікае сьмерці. Карабельнікі давозяць яго да гораду, дзе царстваваў Маркабрун, які ў яго нябытнасьць ажаніўся з Дружненнай. Пераапрануўшыся ў шату пільгрыма, Бова пранік да Дружненны і ўспіўшы Маркабруна, уцёк з ею. Ў дагон за імі быў пасланы Пулкан, які:

„Маеть образъ чоловечыи и руки и перси шыроки, до поеса чоловѣк, ано нижеи як пес, от пса и от жоны рожон есть, а николи на коня не вседал, завжды пѣш хожывал, и нѣт на свете коня, от которого бы он не втекъ“.

Пулкан ня мог асіліць Бову і стаў нават верным яго слугой. Пакінуўшы Пулкана пілнаваць Дружненну і народжаных ею двох сыноў, Бова адправіўся выконываць новыя чыны. У гэтым часе львы разьдзерлі Пулкана і Дружненна пайшла шукаць мужа, Бову. Тымчасам Бова дабыў горад Антону, пакараў Дадона; матку сваю зрадніцу пастанавіў спаліць „або коньмі волочыти“. Але ў гэтым часе зьявіўся пасол ад каралевы Малгарыі с просьбай ратаваць іхні горад ад аблягаўшага угорскага караля. Бацька яе памер і яна згодна прыняць хрысьціянства і быць жонкай Бовы. Бова перамагае угорскага караля і зьбіраецца жаніцца з Малгарай, бо аб Дружненне не было ніякіх вестак; думалі што і яе разьдзерлі львы. Тымчасам прышла Дружненна.

„И розмешавши одно зѣлье и намазалася им и стала чорна, як уголь, и взела гусьли…, вчинившися скоморошницою, и шла по свету и по городехъ играла у гусли, а сынове скакали, а тым было семъ годъ“.

У гэткай постаці яна прыбыла на вясельле да мужа. Пазналіся. Малгарыя выйшла замуж за другога рыцара, а Бова астаўся з Дружненнай і сваімі сынамі. „А так ся докончыло писанье о Бове“.

Хоць ў агалоўку сказана што повесьць гэта ўзята „з сэрбъскіх книгъ“ аднак сэрбскі арыгінал дагэтуль не знайдзены. Затое на італьянскай мове маецца вэніціянскі тэкст повесьці аб Бове ў рукапісе Лаўрэянскай бібліатэкі.

Праз крыўскую літэратуру повесьць аб Бове перайшла ў Масковію і сталася аднэй з найбольш папулярных повесьцяў.

ГРАМАТА ЖЫГІМОНТА АЎГУСТА 1551 Г. НА ПАБУДАВАНЬНЕ У ВІЛЬНІ ШКЛЯННАЙ ГУТЫ. — „Собр. древн. грам. актовъ“, Вільня, 1843, № 48.

„… дозволили и дали дворенину Ншому Мартину Палецкому на земли нашей при мѣстѣ Виленскомъ за рекою Вельею межи псарнею нашою и плитницою Воеводы Виленского небожчика Пана Яна Юрьевича Глебовича, збудовати гуту скляную, накладомъ своимъ властнымь ку его пожитку с которое он в кождый год по чотыреста скленицъ давати намъ ся подвезалъ“.