Старонка:Міцкевіч на Беларусі.pdf/2

Гэта старонка была вычытаная

зьлілося ў духу чыстага племені, на якога гістарычным пні прышчапляныя брацкія расьліны, разрасьліся ў магутныя, кшталтоўныя галіны, поўныя пахучага цьвету і салодкіх фруктаў!... Не дарма-ж аб гэтай роднай зямельцы, узяўшы ад Баяна аж да нашых дзён, пяялі з захопляньнем столькі разоў нашыя поэты, пачэрпуючы з песьняў, легэндаў і апавяданьняў народных поэтычныя натхненьні.

Сапраўды-ж, з роднае нівы вырас гэній Міцкевіча і з гэтае-ж нівы вычэрпываў ён крыніцы да шмат сваіх твораў, аб гэтым сьведчаць такія творы, як: „Switez“, „Switezianka“, „Dziady“, „Dudarz“, „To lubię“, „Lilje“, „Ucieczka", „Grażyna“, „Pan Tadeusz“ і іншыя, а надта шмат успомненых мейсцаў і назоваў поэтам, як: "Cyryn“, „Hreczechy“, „Jatra“, „Niemen“, „Naliboki“, „Nowogrodek“, „Niedzwiadka“, „Płużyny“, „Ruta“, „Soplicowo“, „Świteź“, „Tuhanowicze“, „Ździęcioł“ і г. д. паказваюць, кудою найахватней блудзіла думка поэта, якімі вобразамі яна любіла песьціцца. „Grażyna“ пачынаецца прыгожым, ночным выглядам наваградакага замку, „Pan Tadeusz“ апастрофай да наймілейшай Літвы; Нёман ёсьць „хатняй ракой“ поэта, удоўжкі якой прагуліваўся ад вёскі да вёскі затоплены ў поэзіі яго „Дудар“. У "Dziadach" бачым сапраўдны прыліў думак, які выплываець з грудзей глыбокай традыцыі і асабістых успамінаў поэта…

Бо меў-жа з чаго чэрпаць поэт, бо традыцыйнае жыцьцё аўтахтонаў яго родных старонак сканстатавана надта навукова. Вось об‘ектыўны дасьледчык беларускае мовы і песьні, Безсонов, проста цьвердзіць: што гэтая мова і песьні носяць на сабе рысы глыбейшае старадаўнасьці, як іншыя, ня толькі вялікарускае і украінскае, але і паўднёвых Славянаў; знаходзіць ён у беларускай мове найчысьцейшыя прототыпныя спадкі першае мовы агульна-славянскае, якіх старадаўнасьць удасца толькі зраўняць з песьнямі грэцка-лацінскімі; далей ён сьцьвярждаець, што беларуская мова, мала зразумела для расейцаў, маець толькі сваю, незалежную, дзіўна жыцьцёвую асобнасьць і ніколі ня была залежнай, як мыльна думаюць, ад уплыву мовы польскае або расейскае, нат наадварот, — глытала гэты уплыў і пераварывала яго ў сабе. Дзякуючы гэтаму, належыцца прызнаць ëй правы жыцця, як воргану духа некалькіх міліёнаў тыповага народу, а рознародны варожы наступ на гэтую сьвятую спадчыну славянізму можа толькі прынясьці маральную шкоду народу і літэратуры, перадусім расейскай, бо ў старадаўняй песьні беларусаў знаходзяцца самародныя скарбы поэзіі; а менскі говар - паводле ўспомнянага артара - ёсьць найчысьцейшым узорам мовы беларускай (Глядзі прадмову Безсонова да выданых у Маскве ў годзе 1871 ім „Песьні беларускія“).

Міцкевіч, будучы на вышыні славы ў сталіцы сусьвету і выкладаючы падзеі славянскае літаратуры, шмат разоў зварочываўся да роднай літоўскай Русі. Пры гэтым знаходзім пекны ўступ адносна этнографіі і говару народнага гэтай зямелькі ў пролекцыях ХХVI і XXVII з 1841 г. Узнаючы сілы і вялікай важкасьці говару народнага для культурнай мовы, Міцкевіч у пролекцыях VII і XX з 1842 году выгаварываець расейскім пісьменьнікам, апіраючыся на сьветлым сказе вядомага князя Вяземскага, што "калісь можа агледзяцца