Старонка:Над Нёмнам (1926).pdf/171

Гэта старонка не была вычытаная

РЖЭВУЦКІ

Я ганаруся сваім пахаджэньнем, ведай ты. Я ганаруся тым, што у маёй крыві няма элемэнтаў бязьдзельля, распусты і… выраджэньня.

ШЭЦКІ

Ты нэрвуешся болей, як я. Ну, што-ж? Вайну, нам? Добра прымаем. Мускулы у нас яшчэ нішто, пане хлопе. Ха-ха-ха. /робіць пагардны знак і зьнікае/…

ЗЬЯВА II.

Ржэвуцкі некалькі момантаў адзін, абапершыся на цокаль. Да яго падыходзіць з-за касьцёлу Брыль. 3 процілежнага боку, ціха але стойка прасоўваецца маніфестацыя… На чале яе, з чырвоным сьцягам Галена, побач, Андрэй, Бронік і іншыя селяне…

Сьпеў ціхі: “Што трэба свабоды
Зямлі чалавеку, што трэба
Зладзеяў набіць…..

Пры прахаджэньні міма, Ржэвуцкі робіць вайсковае вітаньне. Тое самае і Брыль. Маніфэстанты заўважылі іх, крычаць урра………

ЗЬЯВА III.

Раптам з касьцёлу бяжыць Тэкля; у працягнутай руцэ рэвальвэр. Яна накіроўваецца да Андрэя.