Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/107

Гэта старонка не была вычытаная

ПОЛАЦКА-ВІЦЕБСКІЯ ПОМНІКІ.

немагчыма судзіць аб першапачатковым выглядзе сьцен і характары іх орнамэнтыкі. Адзіная вартая ўвагі, але ўжо крыху іншага парадку, асаблівасць, што захавалася ад ранейшае конструкцыі, — гэта прысутнасьць нешматлічных, праўда, галасьнікоў, якія знаходзяцца ў перадальтарных слупох. Паколькі галасьнікі лічыліся да гэтага часу за характэрную прыналежнасьць, галоўным чынам, толькі наўгародзкага будаўніцтва, дзе яны зьявіліся з канца XII сталецьця[1], прычым пахаджэньне іх у Ноўгарадзе заставалася, пакуль што, яшчэ нявысьветленым, — пастолькі прысутнасьць галасьнікоў у Сьвірскай царкве можа быць цікаўнай ласьне ў гэтым сэнсе, паказваючы, магчыма, ізноў на Смаленск, як на тую прамежкавую крыніцу[2], з якой прыём гэты мог быць перададзены наўгародзкаму будаўніцтву, разам з іншымі, паказанымі намі вышэй, чыста конструкцыйнымі дэталямі.

3.

Полацка-віцебскія архітэктурныя помнікі ХІ–ХІІ сталецьця.

У Полацка-Віцебскай зямлі, як мы ўжо вызначалі раней, разьвіцьцё каменнае царкоўнае архітэктуры пайшло крыху іншымі ў параўнаньні да Смаленску шляхамі. З прычыны адсутнасьці помнікаў, першапачатковыя крыніцы гэтага будаўніцтва застаюцца нам невядомымі, хаця пачатак яго, магчыма, павінен быць аднесены яшчэ да канца X сталецьця. Так, напрыклад, Віцебскі летапіс пад 974 годам памінае аб закладцы віцебскіх цэркваў Добравешчаньня і Міхала: “Roku 974…Olha…założyla Zamek Drewniany nazwala odrzeki WidźWitebskim wymurowała Cerkiew w Wysznim Zamku Swientego Michała. A w niżnim Zwiastowanie…”[3]. Гэтай апошняй царкве, аднак, некаторыя аўтары зусім няправільна ўпадабляюць тую царкву ў імя Добравешчаньня, якая яшчэ і цяпер існуе ў Віцебску[4], — бо гэтая апошняя фактычна была пабудована ў кожным выпадку не раней па-

  1. Покровский. Церковная археология. Петроград. 1916 г.,; стар. 157–158. Грабарь. История русского искусства. Вып. 2; стар. 236–237.
  2. Варта ўвагі, што ў Кіеве галасьнікоў зусім ня было; тым часам у Беларусі, як мы ўбачым у далейшым, у тым самым XII сталецьці галасьнікі сустракаюцца ня толькі ў Смаленску, але таксама ў Калажанскай царкве ў Горадні; магчыма, значыцца, што гэтыя прылады былі прынесены з Захаду, мінуючы Кіеў.
  3. "Dzieje Miasta Witebska" рукапіс у Віцебскім аддзяленьні Беларускага Дзярж. Музэю, аркуш 6; А. Сапунов. Витебская старина. I. 455.
  4. Напр. Н. Барсов. Материалы для историко-географического словаря России. Вільня. 1865. Стар. 165. Нават А. Павлинов імкнецца адсунуць яе прынамсі да XI сталецьця; История русской архитектуры М. 1894. Стар. 38–45. Древние храмы Витебска и Полоцка. „Труды IX археологического съезда в Вильне". Т. I. М. 1895. Стар. 1–8.