Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

САФІЙСКІ САБОР У ПОЛАЦКУ.

чы з Сафіі Солунскай[1] і канчаючы Нікейскім храмам[2]; пазней гэты тып пераходзіць у Арменію, дзе ў VІІІ–ІХ сталецьці ён сустракаецца, напр., у царкве ў Драндзе[3], найболей блізкай у гэтай частцы да полацкай Сафіі. Варта ўвагі пры гэтым, што ва ўсіх памянёных будынках, якія ўяўляюць сабою злучэньне цэнтральных плянаў з базылікальнымі, наглядаецца тэндэнцыя да пераходу ў позня-бізантыцкі крыжовы тып, што выяўляецца найболей ясна ў царкве ў Драндзе, дзе нутраная прастора ў пляне мае выгляд роўнаканцовага крыжа, упісанага ў квадрат.

Апошняя асаблівасьць, — калі нават у паказаных помніках і нельга бачыць беспасрэдных крыніц данай полацкай конструкцыі, — зьяўляецца ўсё-ж досыць важнай пры спробах прыблізнага аднаўленьня першапачатковага выгляду полацкае Сафіі на падставе захаваных рэштак, — тым болей, што першыя спробы, зробленыя ў гэтым напрамку А. Паўлінавым[4] і Н. Шэроцкім[5], трэба лічыць ня зусім удалымі. Першы з памянёных дасьледчыкаў, пасылаючыся на плян альтарнае часткі, лічыў адзіна магчымым аднесьці ўсю царкву да чыстага кубічнага тыпу. Ён ня прымаў, аднак, пад увагу ані прыведзеныя намі набліжэньні, ані рэшткі муроў і слупоў у сутарэньні царквы, самае існаваньне якіх, здаецца, засталося яму невядомым. Тым часам, ужо па аналёгіі да памянёных намі ўсходніх помнікаў можна было сумнявацца ў чыстай кубічнасьці полацкае Сафіі, — рэконструкцыя-ж пляну яе па даных з сутарэньня дае для гэтага яшчэ болей падстаў. Па гэтых даных першапачатковы плян царквы ўяўляецца ў відзе вялікага простакутніка памерам у 21x22 мэтры, падзеленага пры дапамозе 16 нутраных слупоў на пяць нэфаў, з якіх тры сярэднія закончаны апсідамі, а крайнія простымі сьценкамі; сярэднія чатыры пары слупоў выдзяляюць з асноўнага квадрату крыжападобную ў пляне прастору, у той час як усходнія слупы служылі раней для аддзяленьня альтарнае часткі, заходнія-ж для падтрыманьня хор. Такім чынам, мы маем у даным выпадку ня чысты кубічны, але комбінаваны кубічна-крыжовы плян, які набліжаецца ў гэтых адносінах да іншых вядомых нам славянскіх Сафій, г. зн. кіеўскай і наўгародзкай, а таксама да Усьпенскага сабору ў Уладзімеры, пры большай, аднак, прастаце конструкцыі.

Супольнай рысай усіх памянёных будынкаў зьяўляецца пяцінэфны плян (заблытаны ў наўгародзкай і кіеўскай Сафіях

  1. Ibidiem, 24, мал. 35. H. Holtzinger. Die altchristiche und byzantinische Baukunst. “Handbuch der Architektur”, von A. Essenwein. Stuttgart, 1889. ІІ-З, 155, мал. 247.
  2. Некрасов, 24, мал. 42.
  3. Ibidiem, 31, мал. 49. Кондаков и Толстой. Русские древности в памятниках искусства, IV, 67, мал. 59.
  4. Древние храмы Витебска и Полацка, стар. 11.
  5. Ор. сіt.