Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

САФІЙСКІ САБОР У ПОЛАЦКУ.

падобна да Нікейскага храму[1], з сёмым кумпалам над асобнай прыбудоўкай. У кожным выпадку, аднак, тут амаль што зусім выключаецца магчымасьць дыягональнай пяцікумпаловай схэмы, і ў выпадку, калі асноўная група складалася запраўды з пяці кумпалоў, — дык разьмяшчэньне іх, бясспрэчна, павінна было знаходзіцца ў простай залежнасьці ад выразнай крыжовай тэндэнцыі самага пляну[2].

Такая конструкцыя, разам з кантовай формай альтарных апсід, часткова пацьвярджае, магчыма, новыя погляды некаторых дасьледчыкаў, якія лічаць, што сьцісла бізантыцкае (г. зн. константынопальскае, цараградзкае) мастацтва наагул адыграла параўнальна нязначную ролю ў гісторыі разьвіцьця царкоўнага будаўніцтва Х–ХII сталецьцяў ва ўсходня-славянскіх краінах, бо гэтыя апошнія, шляхам гандлёвых зносін, значна бліжэй былі зьвязаны з бізантыцкімі провінцыямі, у тым ліку з Малой Азіяй і Каўказам[3]. Для Полацка-Віцебскай зямлі, дый наагул для Беларусі, факт гэты мае асабліва рэальнае значэньне, паколькі беспасрэдныя сувязі Беларусі з Усходам з бясспрэчнасьцю выяўляюцца яшчэ і ў значна болей раньнюю, г. зн. кургановую эпоху, пачынаючы з VII або нават VI сталецьця, — што магло цягнуцца і далей і рабіць вядомы ўплыў на пазьнейшую царкоўную архітэктуру, як гэта часткова мы ўжо прыпушчалі ў адносінах да Смаленску, і што ў сувязі з вызначанымі намі ў самым пачатку агульнымі гістарычнымі ўмовамі яшчэ хутчэй магло мець месца ў Полацку.

Праўда, у Полацка-Віцебскай краіне прыклад Сафіі застаўся адзінкавым і формы яе, асабліва конструкцыя альтарнае часткі, болей нідзе не паўтараліся. Варта, аднак, увагі, што ў другой палове XII сталецьця тут зьявілася іншая, таксама ў аснове сваёй усходняга, часткова сірыйскага пахаджэньня, конструкцыя, якая захоўвалася досыць стала, а пазьней перайшла і ў Ноўгарад. Спрашчэньне альтарнае часткі, пры захаваньні яе нормальнага падзелу, выявілася тут сірыйскім прыёмам[4] зьнішчэньня бакавых апсід, з пераносам афяравальніка і дзяканіка ў два паўкруглыя ў пляне паглыбленьні (нішы), зробленыя па бакох асяродкавае апсіды ў тоўшчы ўсходняга муру, які атрымаў, такім чынам,

  1. Ibidiem, 24, мал. 42.
  2. Праўда, ёсьць весткі, што пры рэмонце полацкае Сафіі Іозафатам Кунцэвічам, апошні "cztery wegielne wieczyste wierzchy niepotrzebne, і żadney kościolowi ozdoby nieprzydajace zrzucił, śrzedni pieknie ozdobiwszy wyniosl” (I. Kulczyński. Menologium Bazyliańskie. W. Wilnie, 1771, II, 206), што сьведчыць аб існаваньні ў будынку нейкіх рагавых вярхоў. Але мы лічым, што гэтыя вярхі маглі быць вынікам пазьнейшых пераробак, напрыклад, з часу маскоўскае окупацыі, калі царква магла быць больш-менш дапасавана да маскоўскай пяцікумпальнай схэмы.
  3. Ibidiem, 53.
  4. Некрасов. Византийское и русское искусство, стар. 9.