Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/116

Гэта старонка была вычытаная

АРХІТЭКТУРА XI–XII СТАЛЕЦЬЦЯЎ.

таксама павінна належаць прыблізна да гэтага часу.

Магчыма, нават, што гэтая апошняя была пабудована і крыху раней за Спасаўскую царкву, паколькі ў дэталях яна выяўляе многа меней самастойнасьці і орыгінальнасьці. Фактычна яна зьяўляецца толькі модыфікацыяй шасьціслуповага кубічнага тыпу, але з прычыны занадта малой шырыні бакавых апсід і бакавых нэфаў, а таксама ў сувязі з іншым разьмеркаваньнем слупоў, яна мае большы, ніж звычайна, уздоўжны працяг, што надае яе пляну пэўны ўхіл да базылікальнасці. У сувязі з гэтым, у сыстэме альтарных апсід наглядаецца значная неапаведнасьць паміж сярэдняй і бакавымі; апошнія, у выглядзе маленькіх ніш ва ўсходняй сьцяне, шмат меней па сваіх памерах за асяродкавую паўкружыну, што выклікала патрэбу павялічэньня іх нутраное прасторы за кошт бакавых нэфаў. Гэта дасягаецца значнай масыўнасьцю ўсходніх слупоў, якія злучаны сьценкамі з асновай сярэдняй апсіды, утвараючы перад бакавымі паўкружынамі асобныя чатырохкутныя памяшканьні, злучаныя з альтаром пры дапамозе вузкіх