Старонка:Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

СПАСАЎСКАЯ ЦАРКВА Ў ПОЛАЦКУ.

Добравешчаньня, што схаваныя ў іх на ўсходзе нішы бакавых апсід значна болей малыя і вузкія. Пры гэтым, усходнія слупы настолькі масыўны і настолькі блізка прыстаўлены як да бакавых муроў, так і да паміжапсідных выступаў усходняе сьцяны, што перад бакавымі апсідамі застаюцца значна меншыя памяшканьні, ніж мы гэта бачым у царкве Добравешчаньня[1]. З тэй самай прычыны альтарная прастора паміж усходнімі слупамі і асновай апсіды, якая ў царкве Добравешчаньня мае форму квадрату, у даным выпадку набліжаецца да простакутніка, выцягнутага ў папярочным кірунку; наступная пара слупоў, аднак, зьмяшчаецца, зразумела, на такой адлегласьці ад першай, што асяродкавая падкумпальная прастора ўсё-ж мае ў пляне належную квадратовую форму. Далейшы падзел пляну адпавядае прынятаму ў пачатку: крайнія, гэта значыць, заходнія два слупы пастаўлены вельмі блізка да асяродкавых, так што абмежаваная імі частка будынку ў другі раз паўтарае альтарны простакутнік;

  1. Трэба зазначыць, аднак, што прыведзены тут плян А. М. Паўлінава ня зусім дакладны ў сваіх дэталях, асабліва ў альтарнай частцы.